1 сакавіка ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, ліцэістаў, навучэнцаў кадэцкіх класаў.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе: сустрэча кіруючага складу Ваеннай акадэміі з гасцямі, паказ відэафільмаў аб факультэтах Ваеннай акадэміі, расказ аб ваеннай акадэміі і асаблівасцях паступлення, выступленне мастацкай самадзейнасці факультэтаў, выстава харчовай маёмасці курсантаў, выстава ўзораў узбраення і формы адзення ў холе клуба «Ракетчык», азнаямленне з элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў.
На страявым пляцы акадэміі быў разыграны тактычны эпізод і эпізод баявой працы.
Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства быў прадугледжаны пачастунак гарбатай і кашай.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў