Top.Mail.Ru

Чэмпіянат СНД і чэмпіянат Беларусі па воднаматорным спорце праходзіць гэтымі днямі на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску.

955
17.08.2025 | 13:31

Спаборніцтвы праходзяць на тэрыторыі вяслярнай базы «Серабранка». У гэтыя дні гледачы і аматары гэтага займальнага віду спорту назіраюць за стартамі спартыўных лодак з маторамі 15 і 30 конскіх сіл,катамаранамі,скутэрамі і глісэрамі. Скутэра і катамараны на прамых участках воднай трасы развіваюць хуткасць да 180 кіламетраў у гадзіну. Цяперашні турнір аб’яднаў юніёраў і прафесіяналаў з краін СНД,якія дэманструюць тут дынамічныя гонкі і інжынерныя знаходкі ў водна-маторнай тэхніцы. Арганізатарамі гэтага турніру выступіў Цэнтральны савет ДТСАФ нашай краіны, а займальныя моманты гэтых спаборніцтваў глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Віктар Драчоў

фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю