Чатыры новыя пяцівагонныя цягнікі з’явяцца на Аўтазаводскай лініі сталічнага метро ў сярэдзіне снежня і заменяць старыя нумарныя цягнікі, тэрмін эксплуатацыі якіх заканчваецца. Першыя два саставы «Мінск 2024» з гэтай партыі ўжо прыбылі ў нашу сталіцу ў канцы мінулага тыдня. Яны выраблены на расійскім заводзе «Метровагонмаш».
Вагоны абсталяваны шырокімі дзвярнымі праёмамі і скразнымі міжвагоннымі пераходамі. У дзвярных механізмах выкарыстана сістэма супрацьзаціскання. У салонах устаноўлены эрганамічныя сядзенні з мяккай зносастойкай тканіны, поручні з «цёплым» пакрыццём, сучасныя сістэмы адаптыўнага асвятлення, мікраклімат з абеззаражваннем паветра, сістэмы відэаназірання, выяўлення і тушэння пажару, інфармавання пасажыраў, USB-разеткі для зарадкі гаджэтаў. У кіраванні цягнікамі прымяняецца сістэма аўтавядзення.
Алена КРАВЕЦ
Фота Лізаветы ГОЛАД