842
23.12.2025 | 19:00
У пераднавагоднім канцэрце ўдзельнічала больш за 50 будучых класічных танцоўшчыкаў, навучэнцаў з 5 па 11 класы. А з 25 снежня ў хлопцаў і дзяўчат пачнуцца зімовыя навагоднія канікулы. Галоўным балетмайстрам канцэрта стаў народны артыст Рэспублікі Беларусь, цяпер мастацкі кіраўнік вучылішча Юрый Траян.
Гледачы апладзіравалі ўсім 17 нумарах канцэрта, сярод якіх асабліва запомніліся «Танец з шаблямі», падрыхтаваны педагогам заслужанай артысткай Расіі Нінай Дзячэнка, «Гапак» заслужанага артыста нашай краіны Аляксандра Фурмана (ён на фота разам з народнай артысткай Беларусі Інай Душкевіч), «Сен Санс Іны Душкевіч», «Беларуская полька» заслужанай артысткі Беларусі Жанны Дэш і многія іншыя.
Віктар Драчоў
фота аўтара