Па самых сціплых падліках больш за тысячу гледачоў наведалі ў мінулыя выхадныя ліманарый Батанічнага саду НАН Беларусі.
Тут можна атрымаць асалоду ад усёй разнастайнасцю фруктовых раслін паўднёвых шырот ад маленькіх каламандінаў, густарастушчых бананаў, разнастайных сартоў лімонаў, апельсінаў і мандарынаў да велічэзных памела беларускай селекцыі. У шэрыя і халодныя зімовыя дні асабліва павабна трапіць у гэты дзіўны свет субтрапічных раслін галіны лімонаў прагінаюцца пад цяжарам сваіх пладоў і ў адносна невялікім па плошчы ліманарыі паветра прасякнуты вабнымі пахамі іх пладоў.
Субтрапічную калекцыю ў батанічным садзе пачалі вырошчваць яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя і цяпер яна налічвае больш
120 відаў цытрусавых, бананаў, гранатаў, інжырц, фейхоа, папаі і іншых. Многія расліны яшчэ квітнеюць і падрастаюць, але большасць ужо дораць наведвальнікам магчымасць убачыць іх саспелыя плады.
Паводле прэс-службы НАН Беларусі
Фота Віктара ДРАЧОВА