Top.Mail.Ru

Аграрыі Брэстчыны выйшлі ў поле

219
19.03.2026 | 09:59

У адной з найлепшых гаспадарак Брэстчыны — ААТ «Новая Прыпяць» — днямі пачалася сяўба ранніх яравых збожжавых. Першымі тут засяваюць авёс і ячмень на плошчу каля 160 гектараў. Вопытны механізатар гаспадаркі Руслан Бойка, які мае 18-гадовы стаж працы, умела кіруе трактарам «Беларусь». Дапамагае яму загружаць збожжа механізатар Сяргей Мамайка. Дасканала правярае якасць сяўбы малады аграном гаспадаркі Анастасія Бараноўская. Зрэшты ўсе механізатары гаспадаркі з самай раніцы да позняга вечара ловяць выдатнае сонечнае надвор’е для атрымання добрага ўраджаю 2026 года. Дарэчы, летась ААТ «Новая Прыпяць» з вялікім адрывам і вынікам 16 тысяч тон валавога збору збожжа заняла першае месца ў Столінскім раёне. Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і мяса-малочным кірунку.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю