Top.Mail.Ru

«Адно на дваіх» пра герояў Беларусі

582
12.06.2025 | 16:03

Як праходзяць здымкі новага фільма.

Першы здымачны дзень фільма пад рабочай назвай «Адно на дваіх» пра подзвіг ваенных лётчыкаў Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка прайшоў 12 чэрвеня на тэрыторыі лётнага корпуса Ваеннай Акадэміі Беларусі.

Па словах рэжысёра Івана Паўлава, гэты фільм будзе не толькі пра ваенны лёс нашых герояў, але і пра іх звычайнае жыццё.

— Подзвіг нараджаецца і ў побыце, і ў каханні, і ў нейкіх учынках, якія мы здзяйсняем кожны дзень. Лакацыі будуць самыя розныя ў Магілёве, Бабруйску, Лідзе і, канешне ж, у Баранавічах, дзе быў здзейснены подзвіг. З пункту гледжання гістарычнай праўды 70% — гэта тыя рэальныя гісторыі, якія з імі адбыліся, але я зноў-такі сцвярджаю, што гэта мастацкі твор, — падзяліўся ён сваім бачаннем фільма.

Таксама рэжысёр адзначыў, што важна ў гэтай карціне і лірычная частка, якая будзе прысвечана жанчынам.

— Хтосьці з гэтай прафесіі мне сказаў, што ў лётчыка два каханні: неба і жанчына. Гэтыя хлопцы вельмі любілі лятаць і любілі сваіх жонак, таму цікава будзе і жаночай, і мужчынскай аўдыторыі. А яшчэ хочацца, каб у гледача пасля прагляду фільма было адчуванне, што ён трошкі палятаў, — сказаў на заканчэнне рэжысёр.

Выхад у пракат плануецца 19 мая 2026 года ў дзень пяцігадовай гадавіны з дня здзяйснення подзвігу беларускім лётчыкамі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю