Top.Mail.Ru

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па гандболе сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву стартавалі ў Мінску

463
13.03.2025 | 08:27

У сталічным РДВАР адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў па гандболе ў рамках спартакіяды вучылішчаў алімпійскага рэзерву. 

Гэтыя спаборніцтвы ўпершыню праходзяць у такім фармаце. З асноўных відаў спорту, па якіх праводзіцца спартакіяда, гандбол стартаваў першым. Па выніках спаборніцтваў будуць падведзены вынікі работы кожнага аддзялення. 

— Жадаю ад імя Міністэрства спорту і турызму паспяховага выступлення ўсім удзельнікам і няхай пераможа наймацнейшы, — адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю