Штогадовы 14-ы адкрыты турнір па эстэтычнай групавой гімнастыцы «Сільфіда-2025» прайшоў у Мінску 29-30 сакавіка.
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе сабраў каля 1200 гімнастак з Беларусі і Расіі, якія падрыхтавалі да яго больш за 140 нумароў.
У спаборніцкай праграме турніру прымаюць удзел дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў і старэй. Каманды спаборнічаюць у пяці ўзроставых катэгорыях у рамках турніру і ў чатырох — у рамках фестывалю.
Па-за залікам выступілі самыя маленькія пачаткоўцы гімнасткі ва ўзросце ад 3,5 да 5 гадоў.
Акрамя беларусак у спаборніцтвах прымаюць удзел 20 каманд з расійскіх гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснадара, Казані, Тулы, Волагды і інш.
У журы турніру ўвайшлі прадстаўнікі з Беларусі і з Расіі. Галоўным суддзёй спаборніцтваў стала кіраўнік Тульскай Федэрацыі эстэтычнай гімнастыкі, суддзя вышэйшай міжнароднай катэгорыі Вольга Панікарава.
Спаборніцтвы заканчваюцца ў 18.00.
Віктар ІВЫНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВЫНЧЫКАЎ