Top.Mail.Ru

Адчуць «Дыханне вясны» у Батанічным садзе

470
08.03.2025 | 08:11

Прыгожыя і вытанчаныя кветкі, якія распусціліся напярэдадні свята 8 Сакавіка, цешаць наведвальнікаў Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі на выставе «Дыханне Вясны».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 сартоў цюльпанаў і 20 сартоў нарцысаў, а таксама гіяцынты, крокусы і квітнеючыя галіны бэзу. Выдатным дадаткам да ўсяго гэтага сталі «Пырхаючыя кветкі»: карціны-пано з матылькоў, сабраных з розных куткоў планеты. 

Застацца абыякавым немагчыма. Першыя вясновыя кветкі паднімаюць настрой, натхняюць творчасць і, канешне, сваім водарам дапамагаюць адчуць сапраўднае дыханне вясны.

Наведаць выставу можна да 16 сакавіка.

Лізавета ГОЛАД
фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю