Top.Mail.Ru

28 верасня закончылі работу атракцыёны ў парках Беларусі

793
28.09.2025 | 19:14

Гэты фотарэпартаж зроблены ў парку імя Чалюскінцаў Мінска.

З дыханнем восені значна зменшылася і колькасць ахвотных правесці час на атракцыёнах парку.

Многія з іх ужо зачахлілі на асенне-зімовы перыяд. На дарагіх атракцыёнах, такіх як «Вясёлыя горкі», «Вежа падзення і агляду», «Вяровачнае мястэчка» сумуюць іх наглядчыкі, не набраўшы патрэбную колькасць ахвотных пракаціцца з ветрыкам.

Але самыя стойкія аматары вострых адчуванняў са сваімі дзецьмі дайшлі да сваіх «улюбёнцаў». 

Ёсць у парку і звычайныя арэлі, дзіцячыя мястэчкі і месца для аматараў сядзячых гульняў, якія можна наведваць круглы год.

Віктар ДРАЧОЎ,

фота аўтара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю