629
25.02.2026 | 17:04
На ўнітарным прадпрыемстве «Мінскі парнікова-цяплічны камбінат» да Міжнароднага жаночага дня вырасцілі 210 тысяч цюльпанаў і 60 тысяч руж. Гэтыя лічбы на дзесяць працэнтаў вышэйшыя за леташнія аб’ёмы камбіната.
Вопытныя кветачніцы Юлія Палхоўская, Таццяна Усхопчык, Наталля Анішчанка, Тамара Зянько і маладыя, якія ўжо трывала замацаваліся ў калектыве, работніцы Дар'я Савіч, Юлія Каранькова, Аліна Жукоўская заканчваюць збор цюльпанаў і руж да 8 Сакавіка.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара