Top.Mail.Ru

У Нацыянальнай школе прыгажосці сустрэліся фіналісткі «Міс Беларусь — 2025»

1668
18.08.2025 | 20:05

Знаёмцеся — 24 фіналісткі конкурсу прыгажосці — «Міс Беларусь — 2025». У Нацыянальнай школе прыгажосці гэтыя дзяўчаты з усіх абласцей краіны, выбраныя з больш чым 600 прэтэндэнтак, распачалі падрыхтоўку да ўдзелу ў фінальным шоу. 12 верасня ў мінскім Палацы спорту хтосьці з іх і стане самай прыгожай дзяўчынай Беларусі.

Усе гэтыя ўдзельніцы фіналу з раніцы да вечара праводзяць у рэпетыцыях будучых дэфіле і харэагафічных кампазіцый вырашальнага дня.

Часам арганізатары конкурсу даюць прыгажуням магчымасць «адпачыць» у здымцы фотасесій і візітных картак, кансультацыях візажыстаў і касметолагаў, экскурсіях на касметычныя прадпрыемствы і прымерках фінальных нацыянальных касцюмаў, вячэрніх сукенак, купальнікаў.

Віктар ДРАЧОЎ,

фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю