Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №187 (30826) от 26.09.2026

Карэлічы сустракаюць гасцей ва ўсёй красе і ў поўнай святочнай гатоўнасці

Карэлічы сустракаюць гасцей ва ўсёй красе і ў поўнай святочнай гатоўнасці

25.09.2026

Сёлета працаўнікоў вёскі Гродзенскай вобласці ўшаноўваюць у Карэлічах. І іх сённяшнюю святочную суботу нішто не азмрочыць: добра папрацавалі — час уручаць узнагароды перадавікам і весяліцца. І рэгіён, і краіна ў цэлым — з вялікім хлебам. Свой пачэсны ўнёсак у агульны каравай зрабіла шмат працавітых людзей, і не толькі хлебаробаў. А мы даведаліся, як Карэлічы падрыхтаваліся да абласных «Дажынак», якія сюрпрызы падрыхтавалі.

Эксперт: штучны інтэлект не замяняе чалавека, а здымае з яго руцінныя задачы
0

Эксперт: штучны інтэлект не замяняе чалавека, а здымае з яго руцінныя задачы

25.09.2026

Калі быў уведзены тэрмін «штучны інтэлект» і што ён на самай справе азначае? Дзе ён выкарыстоўваецца і якія перспектывы яго развіцця? Як гэта адаб’ецца на нашым з вамі жыцці? Разабрацца ў гэтых пытаннях дапамог першы намеснік старшыні Праўлення Нацбанка Аляксандр ЯГОРАЎ у аўтарскай праграме «Пра грошы» на «Першым інфармацыйным».

У Мінску прайшоў першы форум жанчын-навукоўцаў «Роля жанчыны ў навуцы і адукацыі»

У Мінску прайшоў першы форум жанчын-навукоўцаў «Роля жанчыны ў навуцы і адукацыі»

25.09.2026

Мерапрыемства, арганізаванае Беларускім саюзам жанчын, НАН Беларусі, Міністэрствам адукацыі, Мінскім гарадскім і абласным выканаўчымі камітэтамі, сабрала ў Акадэміі навук у літаральным сэнсе ўсю прыгажосць беларускай навуковай супольнасці — цудоўных і разумных служыцельніц навукі.

Даступнасць энергарэсурсаў дае Беларусі поле для манеўру ў павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі
0

Даступнасць энергарэсурсаў дае Беларусі поле для манеўру ў павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі

25.09.2026

Энергетычная нестабільнасць вірам зацягвае ў рэцэсію эканомікі ў розных рэгіёнах. Беларусь у гэтых адносінах надзейна абароненая партнёрствам з Расіяй. Нашым спажыўцам энергарэсурсы даступныя практычна ў неабмежаваных колькасцях і па прымальных цэнах, што стварае дадатковы патэнцыял канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў. Аднак пытанне павышэння энергаэфектыўнасці не знімаецца з парадку дня.

Сваё прафесійнае свята машынабудаўнікі сустракаюць з добрымі паказчыкамі
0

Сваё прафесійнае свята машынабудаўнікі сустракаюць з добрымі паказчыкамі

25.09.2026

Аб поспехах той ці іншай сферы дзейнасці судзяць перш за ўсё па паказчыках. І ў машынабудаванні яны нядрэнныя. У нашай краіне галіна функцыянуе рэнтабельна — амаль усе прадпрыемствы працуюць выключна з чыстым прыбыткам.

Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу,  які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці
0

Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу, які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці

25.09.2026

Герояў трэба ведаць у твар. Згодзен, штамп. Але ў цэлым канцэпцыя правераная часам: нематэрыяльныя стымулы таксама маюць значэнне. І часам большае, чым выключна камерцыйная выгада. Да таго ж эканоміка становіцца ўсё больш эмацыянальнай, калі спажывец часцей робіць выбар па загадзе сэрца, а не зыходзячы з матэматычных разлікаў. Ёсць у мяне сур'ёзныя падазрэнні, што мы яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваем псіхалагічныя фактары ў справе дасягнення макраэканамічных мэт. Скажам, па долі рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Ёсць статыстычныя даныя, але адсутнічае персаналізацыя. Хто з буйных, сярэдніх, невялікіх аб'ектаў гандлю самы паспяховы ў рэалізацыі беларускіх тавараў? Як бачыцца, не пашкодзіла б вызначыць пераможцаў. Па-першае, людзям будзе прыемна: іх намаганні заўважаны. Па-другое, для пакупнікоў дадатковая інфармацыя, пад якой шыльдай хаваецца самы шырокі асартымент айчыннай прадукцыі.

Тысячы беларускіх дзяцей умацавалі здароўе, набраліся сіл, насыціліся вітамінамі і яркімі эмоцыямі ў загарадных лагерах

Тысячы беларускіх дзяцей умацавалі здароўе, набраліся сіл, насыціліся вітамінамі і яркімі эмоцыямі ў загарадных лагерах

25.09.2026

Летнія канікулы адзвінелі дзіцячымі галасамі і, як заўсёды, прамільгнулі вельмі хутка. Затое засталіся яркія ўспаміны і незабыўныя ўражанні. Самім рабятам яшчэ не ўласціва падводзіць нейкія вынікі, а вось дарослыя ўжо могуць перавесці дух і спакойна прааналізаваць, ці ўсё атрымалася, як задумвалася, ці добра быў арганізаваны дзіцячы адпачынак. Аб гэтым днямі ішла размова на прэс-канферэнцыі «Лета для кожнага» ў Прэс-цэнтры Дома прэсы.

У жніўні прадоўжыўся рост заработнай платы

У жніўні прадоўжыўся рост заработнай платы

25.09.2026

Заработная плата працягвае расці. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сёлета ў жніўні гэтага года яна вырасла на 13,5 % у намінальным выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам летась. Дынаміка цалкам лагічная, улічваючы пэўны дэфіцыт працоўных рэсурсаў і высокую канкурэнцыю за кваліфікаваныя кадры з боку суседніх эканомік. Таму Беларусь ідзе па цалкам лагічным трэку ў існуючых умовах. Ключавой праблемай застаецца не столькі рост даходаў насельніцтва, колькі высокая міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя. У Мінску і Мінскай вобласці даходы грамадзян, якія працуюць, нашмат вышэйшыя, чым у рэгіёнах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю