Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №135 (30774) от 16.07.2026

Развіваючыся разам з краінай, «Славянскі базар у Віцебску»  адлюстроўвае кожны з этапаў станаўлення суверэннай Беларусі

Развіваючыся разам з краінай, «Славянскі базар у Віцебску» адлюстроўвае кожны з этапаў станаўлення суверэннай Беларусі

Аўтар: Вераніка Канюта
15.07.2026

Заснаваны ў ліпені 1992 года, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў брэндам нашай краіны, галоўным культурным форумам на ўсёй постсавецкай прасторы, а то і Еўропы. Кожны год у гэтыя ліпеньскія дні асноўная ідэя фестывалю («Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення») прываблівае ў старажытны Віцебск жыхароў многіх краін планеты. Тым больш што рашэннем Прэзідэнта ў перадфестывальныя і фестывальныя дні ўладальнікі білета на «Славянскі базар у Віцебску» могуць прыбыць у Беларусь без візы. Увогуле асабістая ўвага да фестывалю Аляксандра Лукашэнкі, дзяржаўная падтрымка культурнага форуму зрабілі яго значнай падзеяй у жыцці беларусаў і прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў.


Артур Карповіч: «Ствараецца нацыянальная культура адказных спажывецкіх паводзін»

Артур Карповіч: «Ствараецца нацыянальная культура адказных спажывецкіх паводзін»

Аўтар: Уладзімір Валчкоў
15.07.2026

Ключавы фактар эканомікі — людзі. Менавіта яны вырабляюць, купляюць, спажываюць прадукцыю, тавары, паслугі. Менавіта людзі з’яўляюцца рухальнай сілай. І ад іх эмоцый, спраў, імкненняў фактычна і залежаць макраэканамічныя, агрэгаваныя паказчыкі. Аб спажывецкім патрыятызме, яго ўплыве на рынкі і аб фарміраванні адказных паводзін пагаварылі з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артурам Карповічам.


Беларусі неабходна сканцэнтраваць усе свае магчымасці і заняць максімальна зручнае месца ў новым светапарадку

Беларусі неабходна сканцэнтраваць усе свае магчымасці і заняць максімальна зручнае месца ў новым светапарадку

Аўтар: Уладзімір Валчкоў
15.07.2026

Якім будзе гэты самы новы светапарадак, нікому не вядома. Існуе занадта шмат разнастайных развілак. Сусветная эканоміка не проста апусцілася ў множную турбулентнасць, не толькі адбываецца балючы пераход на новыя тэхналагічныя ўклады.


У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі работу дэпутатаў у акругах

У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі работу дэпутатаў у акругах

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
15.07.2026

Жыць праблемамі выбаршчыкаў 

Прадстаўніца Беларусі Лізавета Цупрык набрала максімальны бал у дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»

Прадстаўніца Беларусі Лізавета Цупрык набрала максімальны бал у дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»

Аўтар: Святлана Якаўлева
15.07.2026

Інтрыга XXІV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» вырашылася на карысць беларускі ЛІЗАВЕТЫ (Лізы Цупрык). Па выніках двух дзён выступленняў яна набрала найбольшую колькасць балаў журы: максімальныя 60 у першы і 70 — у другі.


Як другі пілот «Белавія» Яна Пасініцкая пракладае шлях у вялікую авіяцыю

Як другі пілот «Белавія» Яна Пасініцкая пракладае шлях у вялікую авіяцыю

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
15.07.2026

Ад вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі да палётаў на Embraer-175 і Embraer-195 — гісторыя гэтай дзяўчыны сведчыць, што поспех вызначаецца не стэрэатыпамі, а прафесіяналізмам, самадысцыплінай і пастаяннай працай над сабой. Дзяўчына-пілот упэўнена: неба адкрыта для кожнага, хто сапраўды гатовы прысвяціць сябе гэтай прафесіі.

Як «Славянскі базар у Віцебску» стаў неад’емнай часткай горада на Дзвіне і творчым брэндам Беларусі

Як «Славянскі базар у Віцебску» стаў неад’емнай часткай горада на Дзвіне і творчым брэндам Беларусі

Аўтар: Святлана Якаўлева
15.07.2026

Разам з членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, генеральным дырэктарам Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктарам Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Глебам ЛАПІЦКІМ узгадваем, як усё пачыналася ў 1992 годзе. На той момант суверэннай Беларусі не споўнілася і года. Час, здавалася б, не падыходзіў для свят: былі парушаны ранейшыя сувязі і звычаі, усюды заняпад, уведзена талонная сістэма, у магазінах — чэргі і пустыя паліцы. Разам з эканамічным крызісам краіна перажывала і творчы. 

Робаты не заменяць чалавека, а зробяць яго працу эфектыўнай і камфортнай

Робаты не заменяць чалавека, а зробяць яго працу эфектыўнай і камфортнай

15.07.2026

Да 2030 года ў Беларусі плануецца не менш за сто робатаў на кожныя 10 тысяч работнікаў. Дзяржава гатова стымуляваць актыўную рабатызацыю.


Ад французскага Брэста да Варшавы: вірус мілітарызму пайшоў у рост

Ад французскага Брэста да Варшавы: вірус мілітарызму пайшоў у рост

Аўтар: Аляксей Бяляеў
14.07.2026

Захаду трэба асвяжыць гістарычную памяць

Аб ходзе асноўнага этапу ўступнай кампаніі даведаліся ў буйнейшай ВНУ Віцебскай вобласці — ВДУ імя П. М. Машэрава

Аб ходзе асноўнага этапу ўступнай кампаніі даведаліся ў буйнейшай ВНУ Віцебскай вобласці — ВДУ імя П. М. Машэрава

Аўтар: Святлана Якаўлева
14.07.2026

Уступная кампанія стартавала 27 чэрвеня. Як паведамілі ва ўніверсітэце, у першую чаргу, да 1 ліпеня, дакументы прымалі ад пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд, што праходзілі ўзімку, — 2 ліпеня былі залічаны 28 чалавек. У наступны паток трапілі абітурыенты, якія паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, — 11 ліпеня статус студэнтаў набылі яшчэ 180 чалавек. Такім чынам, «машэраўцамі» сталі 208 хлопцаў і дзяўчат. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю