Матэрыялы выпуску №133 (30772) от 14.07.2026
Матэрыялы выпуску №133 (30772) от 14.07.2026
Якімі даследаваннямі займаюцца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, і дзе яго студэнты адточваюць практычныя навыкі
У гэтыя дні ў абітурыентаў — «гарачая» пара: поўным ходам ідзе ўступная кампанія. Згадзіцеся, не так ужо і проста ўчарашняму школьніку зрабіць правільны ўсвядомлены выбар. Можа, камусьці дапаможа візіт карэспандэнта «Звязды» ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Акрамя стандартных лекцыйных і практычных заняткаў, будучыя ветэрынары, аграномы і тэхнолагі могуць працаваць у лабараторыях і на доследным полі. Таксама пры ВНУ адкрыта ветэрынарная клініка. Больш падрабязна пра гэта расказаў рэктар ГДАУ Валянцін ПЯШКО.
Зноў цёпленька, а месцамі нават горача
Сёлета летняе надвор’е ў Беларусі нагадвае арэлі, калі раніцай нават холадна, а ў другой палове дня на вуліцы, як у парылцы. Вось і на гэтым тыдні да нас ідзе чарговая ўпэўненая хваля цяпла.
Сенат Пятай Рэспублікі прыняў закон па абароне ўласных вытворцаў моднага адзення
Калі джэнтльмены не могуць выйграць, то яны мяняюць правілы гульні. Адна з сусветных заканадаўцаў моды — Францыя — прымае закон супраць... моды. Дакладней — так званай «звышхуткай моды». А калі быць шчырым (пра што пішуць мясцовыя газеты), — выклік кінуты, перш за ўсё, азіяцкім анлайн-платформам, уключаючы Temu, Sheіn і AlіExpress. Заканадавец прыкрываецца неабходнасцю абароны спажыўцоў, экалогіі, маральных каштоўнасцяў ад так званага аднаразовага спажывання. Хоць, у цэлым, гэту канцэпцыю вынайшлі зусім не ў Кітаі і Сінгапуры, а ў Старым свеце. І за кошт такой маркетынгавай стратэгіі еўрапейскія брэнды запаланілі паўсвету. Але цяпер сталі прайграваць канкурэнтам з Ціхаакіянскага рэгіёна і раптам заклапаціліся аб экалогіі і іншых адмоўных складніках звышспажывання.
У Беларусі працягваецца масавае жніво азімага ячменю
Тысячы камбайнаў ужо на палях. Надвор’е пакуль не радуе, а ўраджай, між тым, стаіць на корані вельмі добры. Прыбраць яго без страт — задача нумар адзін, падкрэслілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.