Матэрыялы выпуску №210 (30598) от 30.10.2025
Галоўны экспанат Обальскага музея камсамольскага падполля — вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Гэтай узнагароды гарадскі пасёлак Обаль быў удастоены па ўказе Прэзідэнта ў 2024 годзе ў напамін пра подзвіг «Юных мсціўцаў». У самы чорны час нямецка-фашысцкай акупацыі ў павуцінні моцнага варожага гарнізона мясцовыя дзяўчаты і хлопцы вялі адважную барацьбу за свабоду сваёй Радзімы, дапамагалі партызанам і Чырвонай арміі.
Значны ўнёсак у развіццё рэгіёнаў робіць ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект»
Да канца года будуць завершаны 90 з 147 бізнес-ідэй, з’явіцца каля 700 новых працоўных месцаў, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Якой будзе інфляцыя ў Беларусі да канца года, ацаніла эканаміст
Ва ўмовах запаволення інфляцыйных працэсаў, якія зафіксаваныя ў верасні 2025 года, беларуская эканоміка дэманструе важныя эканамічныя зрухі. Гадавы ўзровень інфляцыі апусціўся да 7,1 %, а зніжэнне коштаў на сезонныя харчовыя тавары выклікае надзею на стабілізацыю цэнавай сітуацыі. Разам з тым рост базавай інфляцыі і індэкс-дэфлятар ВУП паказваюць на ціск унутры эканомікі, які захоўваецца. Эканамічны эксперт, начальнік адукацыйнага цэнтра «Аксіёс» ААТ «Гіпрасувязь» Юлія Абуховіч дала ацэнку гэтым тэндэнцыям, прааналізавала прычыны бягучых змяненняў і падзялілася прагнозамі па інфляцыі да канца года, што асабліва важна для бізнесу і насельніцтва краіны.
Нягледзячы на санкцыі і перашкоды, айчынная авіяцыя развіваецца, а бяспека пасажыраў застаецца адным з галоўных яе прыярытэтаў
У пачатку лістапада беларуская грамадзянская авіяцыя адзначае сваё прафесійнае свята. Гэта выдатная нагода зірнуць на адну з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых галін эканомікі, якая прадаўжае развівацца, мадэрнізавацца і заваёўваць давер пасажыраў па ўсім свеце.
Як выкарыстоўваць БПЛА і не стаць правапарушальнікам
На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», які накіраваны на ўзмацненне аховы паветранай прасторы Беларусі. Закон таксама ўстанавіў адказнасць за парушэнне правілаў пастаноўкі і зняцця беспілотніка з дзяржаўнага ўліку. Падрабязней аб усіх тонкасцях захоўвання і выкарыстання БПЛА на тэрыторыі нашай краіны, а таксама аб тым, якое пакаранне прадугледжана за невыкананне правілаў, у Нацыянальным прэс-цэнтры расказалі спецыялісты.
Амаль 63 тысячы работнікаў назапашваюць дадатковую пенсію з падтрымкай дзяржавы
Першыя выплаты ў рамках праграмы «3+3» чакаюцца ў лістападзе-снежні гэтага года. Іх атрымаюць 47 чалавек (13 мужчын, 34 жанчыны), паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.
Важным партнёрам ЕАЭС з’яўляецца Манголія, з якой падпісана часовае гандлёвае пагадненне
Яно замацоўвае прэферэнцыйны рэжым гандлю ў дачыненні да 367 таварных пазіцый ключавой экспартнай цікавасці кожнага боку, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Выпуск новай запатрабаванай прадукцыі і развіццё экспартных паставак: Каранкевіч аб развіцці прамысловасці
Намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч праінфармаваў парламентарыяў аб забеспячэнні ўстойлівай работы прамысловага комплексу ў 2025 годзе.
Беларускай прамысловасці неабходна арыентавацца на прадукцыю новага пакалення
А ці не занадта мы захапіліся імпартазамяшчэннем? Несумненна, нацыянальная бяспека прадугледжвае ўласную вытворчасць некаторага асартыменту крытычна важнай прадукцыі. Але яе наменклатура, па вялікім рахунку, абмежаваная. Хоць, калі ўключыць буйную фантазію, яе можна пашыраць практычна да бясконцасці. Але ці ёсць у гэтым неабходнасць? Перш за ўсё фінансава-эканамічная. Прычым не столькі з пункту гледжання моманту, колькі доўгатэрміновых перспектыў. Ці не рызыкуем мы трапіць у пастку імпартазамяшчэння, калі будзем марнаваць сродкі і сілы на засваенне вытворчасці існуючай прадукцыі, але не застанецца сіл і рэсурсаў на распрацоўку тавараў будучыні? Той самай інавацыйнай прадукцыі, якая і забяспечвае высокую маржынальнасць і дазваляе ўмацоўвацца на стратэгічных рынках збыту і выходзіць на новыя.
Расказваем аб рэзідэнце СЭЗ «Гомель — Ратон» — «Рэчыцадрэў»
Адным з рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Гомель — Ратон» з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Рэчыцадрэў». Больш падрабязна аб праекце СЭЗ расказалі ў Мінэканомікі.
Праграма развіцця краіны да 2030 года і функцыянаванне навукі. Пра што Прэзідэнту дакладвалі кіраўнікі Нацбанка і Акадэміі навук
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі і старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Санкт-Пецярбург
У паўночнай расійскай сталіцы Аляксандр Турчын прыняў удзел у 15-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Адбылася таксама цырымонія закладкі капсулы на пляцоўцы будаўніцтва Цэнтра беларускай тэхнікі. Акрамя таго, у праграме візіту — наведванне патрыятычнага аб’яднання «Ленрэзерв», якому перададзена памятная кніга пра генацыд беларускага народа, выпушчаная па матэрыялах расследавання Генпракуратуры Беларусі.
Да 2030 года плануецца не менш як 70 працэнтаў адходаў выкарыстоўваць паўторна
Праблема адходаў з’яўляецца адной з найбольш вострых у свеце. Няправільнае абыходжанне з імі прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя, пагаршэння якасці вады, паветра, глебы і, як следства, негатыўна адбіваецца на здароўе чалавека. Аб прымаемых дзяржавай мерах і дасягненнях у сферы абыходжання з камунальнымі адходамі расказалі спецыялісты
Будзе налета... Але не на гэта
Сёлета хіба хворы ці апошні лайдак не схадзіў у лес па лісічкі! Людзі збіралі — хто на продаж, хто на харч. Выгадна: адварыў, насмажыў ды ў маразілку. Зімой як знойдзеш: трохі бульбачкі, трохі груцы, пару лыжак лісіц — і суп на стале. Калі шмат, можна да бліноў падаваць, начыняць пірагі... Рыжымі (ды яшчэ і маладзенькімі) аніводнай стравы не сапсуеш!