Top.Mail.Ru

Пярцоў: Расказваючы факты і гісторыі герояў нашай зямлі, мы выклікаем у моладзі пачуццё гонару за подзвігі продкаў

10.09.2026 | 12:55

Чарговы адзіны дзень інфармавання, які прайшоў ва ўсіх рэгіёнах краіны, быў прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства, якое беларусы адзначаць 17 верасня.


У адзіны дзень інфармавання першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір ПЯРЦОЎ сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Галоўнай тэмай размовы стаў Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнай гордасці.


Як адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, інфармацыйнае процістаянне за розумы і сэрцы нашай моладзі ідзе многія гады. І ў першую чаргу праз новыя электронныя медыя — сродкі камунікацыі, якія даносяць у рознай форме інфармацыю, якую яны хочуць укласці ў розумы маладых людзей, — перш за ўсё «альтэрнатыўную гістарычную праўду». Спекуляцыі на гістарычнай тэме робяцца перш за ўсё для таго, каб стварыць у моладзі няправільныя, ілжывыя стэрэатыпы. Гістарычная праўда густа замешваецца на хлусні, фэйках, перакручванні фактаў, калі асобны факт выстаўляецца як усеагульная тэндэнцыя, характэрная для таго ці іншага гістарычнага перыяду.

«Каб абвяргаць гэту хлусню, займацца гэтай контрпрапагандай, трэба праводзіць сустрэчы твар у твар і не баяцца вострых пытанняў, уступаць у дыскусію з маладымі людзьмі, таму што іх вось гэта супярэчнасць унутры грызе», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Як падкрэсліў спікер, трэба расказваць факты, гісторыі герояў нашай зямлі, выклікаць у маладых людзей пачуццё гордасці за гістарычныя подзвігі нашых папярэднікаў, за гераічныя ўчынкі сапраўдных герояў беларускай зямлі.

«Тады яны будуць усведамляць, што з’яўляюцца спадчыннікамі гэтых герояў, прадаўжальнікамі вось гэтых гераічных, патрыятычных традыцый, і будуць адчуваць сябе сапраўды патрыётамі сваёй зямлі», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў са Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Сяргеем СІЎЦОМ.

Сяргей Сівец адзначыў, што тэма сустрэчы даволі сімвалічная, асабліва для моладзі.

«Вядома, гэта дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства — дастаткова новае, толькі ў 2021 годзе яно было заснавана, але не выпадкова стаіць у адным шэрагу, у трыядзе такіх дзяржаўных святаў, як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі. З гэтым святам звязана наша дзяржаўнасць, яе зараджэнне і аб’яднанне народа, — сказаў Старшыня Канстытуцыйнага Суда. — Яднанне само па сабе — крытэрый, вельмі важны з пункту гледжання адстойвання свайго права на самавызначэнне, права жыць у агульным доме адной сям’ёй, самастойна вырашаць свой лёс».

Па словах Сяргея Сіўца, беларусы не проста заслужылі жыць адзіным народам на сваёй зямлі, яны выпакутавалі гэта права шляхам шматлікіх ахвяр, зламаных лёсаў.

«І, вядома, вельмі важна, каб наша маладое пакаленне, якое яшчэ толькі пачынае свой жыццёвы шлях, паглыблялася ў гістарычныя этапы станаўлення беларускай нацыі. Каб яны вывучалі гісторыю не проста на студэнцкай лаўцы, а наведваючы нашы шматлікія краязнаўчыя музеі, дзе якраз сканцэнтраваны шматлікія артэфакты, падзеі, дакументы, якія яскрава ілюструюць усё тое, чым дасталася наша незалежнасць і свабода, праз што давялося прайсці нашаму беларускаму народу для таго, каб заваяваць права жыць на сваёй зямлі і самастойна вырашаць свой лёс», — падкрэсліў спікер.

Студэнт 3-га курса факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Артур ДЗЯМКО лічыць, што Дзень народнага адзінства — важнае свята для ўсяго беларускага народа.

«Яно нагадвае пра згуртаванасць нашай нацыі, — дадаў малады чалавек, адказваючы на пытанні журналістаў. — У цэлым, я лічу, што пры дапамозе такіх сустрэч, а таксама розных мерапрыемстваў, дыялогавых пляцовак, калі людзі абменьваюцца вопытам, асабліва старэйшае пакаленне з малодшым, мы можам больш даведацца пра гісторыю нашай краіны, абапірацца на вопыт мінулага, каб не рабіць памылак у будучыні».

Паводле БелТА і нашых карэспандэнтаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю