Top.Mail.Ru
0

Беларусы заваявалі 37 медалёў міжнародных спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ ў Маскве

07.09.2026 | 11:03

У заключны дзень турніру, 6 верасня, нашы весляры здабылі адразу 15 узнагарод (7-3-5).


Перамогі атрымалі Юлія Ходзька (U19, К1, 500 м), Марыя Папічыч і Алена Наздрова (С2, 500 м), Аляксей Маглюй і Севасцьян Савельеў (U19, С2, 500 м). 

Залатыя медалі выйгралі жаночыя дарослы і юніёрскі экіпажы ў байдарцы-чацвёрцы, таксама беларускія квартэты паказалі найлепшыя вынікі ў дзвюх змешаных эстафетах (аснова і U19).

Другія месцы занялі Аліна Світа, Іна Нядзелькіна і Ангеліна Барданоўская і 2-і састаў у міксце. Тройкі найлепшых у нядзельных фіналах замкнулі Лізавета Вількова, Дзмітрый Натынчык і Уладзіслаў Літвінаў, Аляксей Дашчынскі і Сцяпан Салановіч, Дар’я Батвінка і Паліна Барысюк, а таксама Ілья Верашчака і Іван Патапенка.

Увогуле за чатыры дні спаборніцтваў на канале ў Маскве нашы атлеты заваявалі 37 узнагарод — 13 залатых, 13 сярэбраных і 11 бронзавых. Усяго ўдзел у традыцыйным турніры ўзяло больш як 800 спартсменаў з Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана і Турцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю