У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, ноччу пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы плюс 9-16 °С, максімальная ўдзень — 19-25 °С, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 27 °С вышэй за нуль.
У нядзелю — пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу паўночна-заходні, днём няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7-13 °С, месцамі — да 16 °С вышэй за нуль, максімальная днём будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 20 да 26 °С.
Віктар ЛЮБІМАЎ