Top.Mail.Ru
0

Нас чакаюць гарачыя будні

03.08.2026 | 09:42

Пачатак тыдня парадаваў па-летняму цёплым і нават спякотным надвор’ем — слупкі тэрмометраў перавысілі звыклыя для гэтага часу адзнакі, хоць месцамі не абышлося без кароткачасовых дажджоў і навальніц. Аднак ужо ў другой палавіне тыдня тэмпературны фон прыкметна знізіцца і дажджоў стане больш, прагназуюць сіноптыкі.


У сераду захаваецца ўплыў вобласці высокага атмасфернага ціску і гарачага паветра з поўдня. Істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вільготнасць паветра высокая — да 90 %. Вецер паўднёвы, умераны, днём часам парывісты. Уначы — ад 15 да 20 °C цяпла, днём — ад 32 да 38 °C вышэй за нуль.

У чацвер умовы надвор’я стане вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску. На яе фоне будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы і кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, умераны. Уначы і раніцай месцамі туман. Вільготнасць паветра высокая. Уначы — ад 10 да 17 °C цяпла, днём — ад плюс 23 °C па Віцебскай вобласці да 30 °C па Гомельшчыне.

У пятніцу надвор’е застанецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер пераменных напрамкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Уначы — ад 13 да 18 °C цяпла, днём — ад плюс 22 °C па поўначы да 26 °C па Брэсцкай вобласці.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю