Top.Mail.Ru

Беларусь і Кітай маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў гэтых сферах

07.07.2026 | 14:13

Адукацыя, медыцына, народная дыпламатыя


У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Кітайскага камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве Цуй Лі.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пачатку сустрэчы адзначыла, што для Беларусі Кітай — добры і надзейны партнёр і сябар. Спікер таксама дадала, што адносіны паміж дзвюма краінамі развіваюцца па ўсіх кірунках. Асобнай тэмай на сустрэчы стала супрацоўніцтва Беларусі з ШАС.


«Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва сёння з’яўляецца адным з сусветных цэнтраў сілы. Гэта арганізацыя, якая была створана 25 гадоў таму, паказала сваю сур’ёзнасць, і мы шчыра рады таму, што з’яўляемся паўнапраўнымі членамі ШАС. Нам блізкія прынцыпы арганізацыі: павага суверэнітэту, незалежнасці і неўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла, што Беларусь жадае прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з ШАС.


Паводле БелТА


Даслоўна 

Супрацоўніцтва ў адукацыі: 800 дагавораў і 40 праграм

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік па выніках сустрэчы адзначыў, што бакі таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сацыяльна-гуманітарнай сферы. «У прыватнасці, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Падпісана ўжо каля 800 дагавораў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Беларусі і Кітая. У нас існуе 40 сумесных адукацыйных праграм», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

«На дасягнутым спыняцца не будзем»

Бакі таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і народнай дыпламатыі. «Мы дамовіліся аб тым, што будзем у далейшым умацоўваць наша супрацоўніцтва ў галіне народнай дыпламатыі. Таксама мы дамовіліся аб умацаванні супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і аб узаемадзеянні паміж нашымі рэгіёнамі, — акцэнтаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань. — Мы таксама гатовы ўмацаваць наша супрацоўніцтва па ўсіх міжнародных пытаннях. Мінулы месяц для нас — вельмі рэзультатыўны месяц. Нашы лідары сустракаліся ў Пекіне. У пачатку чэрвеня ў Беларусь прыязджала дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні КНР Хань Чжэнам. Першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў наведаў Кітай, браў удзел у Беларуска-кітайскім форуме рэгіёнаў. Але мы на дасягнутым не будзем спыняцца, будзем ісці далей».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю