Падатковыя органы нагадваюць аб аплаце маёмасных падаткаў адзіным маёмасным плацяжом
Так, фізічныя асобы з’яўляюцца плацельшчыкамі трох маёмасных падаткаў: зямельнага, на нерухомасць і транспартнага. Выплата маёмасных падаткаў ажыццяўляецца адзіным маёмасным плацяжом на адзін бюджэтны рахунак.
Падатковы орган самастойна зробіць разлік маёмасных падаткаў за 2024 год і накіруе фізічным асобам паведамленне на іх выплату. У паведамленні паказваюцца ўсе аб’екты падаткаабкладання маёмаснымі падаткамі, якія належаць плацельшчыку.
Існуюць два спосабы накіравання паведамленняў:
— з дапамогай паштовай сувязі;
— у асабісты кабінет плацельшчыка на сайце МПЗ — тым, хто даў сваю згоду на накіраванне паведамлення такім спосабам.
Тэрмін уручэння фізічным асобам паведамленняў на выплату маёмасных падаткаў адзіным маёмасным плацяжом — не пазней за 1 кастрычніка 2025 года.
Выплату адзінага маёмаснага плацяжу за 2024 год неабходна ажыццявіць не пазней за 17 лістапада 2025 года (з улікам таго, што 15 і 16 лістапада 2025 года з’яўляюцца выхаднымі днямі). Варта звярнуць увагу, што фізічныя асобы маюць права аплаціць падаткі часткамі і датэрмінова.
Зрабіць аплату адзінага маёмаснага плацяжу можна любым зручным для плацельшчыка спосабам:
— праз сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка»;
— з дапамогай сістэмы АРІП;
— у аддзяленнях банкаў і паштовай сувязі наяўнымі грашовымі сродкамі альбо з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты.