Top.Mail.Ru




0

Абноўкі да школы па кішэні

28.07.2025 | 14:30

Рэгуляванне цэн распаўсюджваецца і на тавары школьнага асартыменту.



З улікам старту сезона актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года ў МАРГ нагадалі, што рэгуляванне цэн, уведзенае пастановай Урада № 713, таксама ажыццяўляецца ў дачыненні да тавараў школьнага асартыменту: гаворка ідзе пра адзенне і абутак, асобныя пісьмовыя тавары і канцылярскія прылады, а таксама заплечнікі, ранцы вучнёўскія і школьныя.

Рэгулятар звяртае ўвагу, што за парушэнне ўстаноўленых гранічных надбавак юрыдычная асоба можа быць аштрафавана ў двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам; індывідуальны прадпрымальнік — у памеры 20 базавых велічынь.

Для вывучэння сітуацыі з цэнамі на рынку школьных тавараў МАРГ праводзіць адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы.

Акрамя таго, рэгулятар накіраваў інфармацыйныя лісты аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб неабходнасці прыняцця мер па насычэнні гандлёвых аб’ектаў шырокім асартыментам школьных тавараў у рэгіёнах і кантролі за фарміраваннем цэн на названыя тавары з захаваннем дзейнага рэгулявання цэн.

У тэму

У Беларусі працягваецца прыём заяў на атрыманне матэрыяльнай дапамогі да школы

Сацыяльная накіраванасць палітыкі нашай дзяржавы рэалізуецца і праз аказанне матэрыяльнай дапамогі сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года.

Як расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца шматдзетным сем’ям (якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей) незалежна ад даходу сям’і.

Памер выплаты на кожнага школьніка складае 30 % БПМ, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня 2025 года.

Куды звяртацца?

У орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, у Мінску, асобных раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.

У профільным міністэрстве нагадалі, што сёлета такую дапамогу атрымаюць каля 240 тысяч школьнікаў з больш як 115 тысяч шматдзетных сем’яў.

Таксама прадугледжана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку шматдзетным).

Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Куды звяртацца?

У службу «Адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.

Акрамя гэтага, бацькі могуць разлічваць на матэрыяльную дапамогу па месцы работы.

Так, супрацоўнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, дапамога можа быць аказана па месцы работы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка.

Не варта забываць і пра дабрачынную дапамогу.

У прыватнасці, у ліпені—жніўні па ўсёй краіне пройдуць дабрачынныя акцыі, арганізаваныя ТЦСАН, фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі, напрыклад «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка».

Варта звяртацца: у мясцовыя ТЦСАН, дабрачынныя арганізацыі.
Дарэчы, матэрыяльная дапамога да школы пераводзіцца на базавы рахунак.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю