Яна марыць выдаць зборнік сваіх вершаў. Першы з iх, зусім просценькі, пра сабаку, напісала ў чатыры гады, а цяпер яе тэксты становяцца песнямі для эстрады, анімацыйных фільмаў, спектакляў і кінакарцін іншых рэжысёраў. Яна член праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў і сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сваёй творчай біяграфіяй наша гераіня абвяргае сцвярджэнне, што на дзецях вялікіх людзей талент адпачывае. Сёння наша суразмоўца — вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава, якая з годнасцю працягвае славутую дынастыю ў беларускім кінематографе.
Яе самая свежая работа «Песня Сірын» узяла шмат прызоў на самых розных кінафестывалях, у тым ліку Гран-пры Міжнароднага Еўразійскага кінафестывалю ў Лондане, а наогул кожная яе работа запамінаецца, бо Алена Віктараўна — знак якасці ў беларускім кіно. Гутарку мы пачалі з таго, што 2026-ы абвешчаны Годам беларускай жанчыны.