Top.Mail.Ru
0

Вынікі палітычнага года

Аўтар: Яўген Пуставой
30.12.2025 | 21:41

Гэты год заканчваецца, як і пачаўся, — на высокай мажорнай палітычнай ноце. Спачатку — выбары Прэзідэнта, напрыканцы — Усебеларускі народны сход. Выбары сталі пачаткам новага электаральна-палітычнага цыкла ў краіне. На ўчасткі мы пайшлі гэтак жа кансалідавана, як і да гэтага ўдзельнічалі ў канстытуцыйным рэферэндуме. Дарэчы, мяняць Канстытуцыю, раячыся з народам, — прыкмета найвышэйшай дэмакратыі.


Прэзідэнцкія выбары, без перабольшвання, — галоўная падзея 2025га

Аляксандр Лукашэнка набраў 86,82 % галасоў выбаршчыкаў. Элегантную перамогу можна патлумачыць складанай сітуацыяй у свеце і вакол. Але найперш — яго прафесіяналізмам і адданасцю, і тым, што наша грамадства пасталела, зняўшы акуляры вясёлкавага колеру, і зразумела, што прэзідэнцкі вопыт — гэта важны і добры набытак для ўсяго народа.


А што да дэмакратыі, то найлепшага за беларускі досвед усенароднага веча — Усебеларускага народнага сходу — няма

Гэта быў канцэнтраваны двухдзённы анонс будучыні Беларусі — якой стане наша краіна да 2030 года. Гэта быў экзамен па выніках пражытага года і палітычнага перыяду. УНС задзейнічана ў новым статусе. Гэта была адкрытая дэманстрацыя беларускай мадэлі развіцця ўсяму свету (літаральна — у прамым эфіры). УНС — адлюстраванне нашага тысячагадовага гістарычнага досведу і нашых напрацовак па стварэнні сучаснай дзяржаўнасці і адлюстраванне самаідэнтычнага беларускага шляху.

Упершыню УНС выканаў ролю найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, вызначыўшы стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы. Зацверджана Праграма сацыяльна­эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку, прыняты кадравыя рашэнні. У Канстытуцыйным і Вярхоўных судах цалкам новы склад. А зварот Першага да народа Беларусі і Парламента адлюстраваў вехі развіцця краіны ад мінулага да будучыні.


Сапраўдны парад — пераможнае шэсце сёлета здзейсніў наш Прэзідэнт па планеце

Міжнародны аўтарытэт, прамысловыя кампетэнцыі, раўнапраўнае і справядлівае супрацоўніцтва. Дыпламатыя па­беларуску. Пад заслону года — глабальная камандзіроўка па глабальным Поўдні. Падзея ўвайшла ў гісторыю беларускай дыпламатыі і палітычных перамог Першага. Найвышэйшы пілатаж геапалітыкі. Дыверсіфікацыя глабалізму.

Вядома ж, ад спрадвечных сваіх інтэграцыйных патэрнаў мы не адышлі. АДКБ, СНД, Саюзная дзяржава. На маюдумку, аб сустрэчах Лукашэнкі і Пуціна замежныя СМІ пісалі і разважалі больш, чым пра сваіх функцыянераў. Гэты год быў годам старшынства Беларусі ў ЕАЭС. Як заўжды, мы гаварылі сапраўды аб праблемах. І зрабілі шмат карыснага. Настрой на інтэграцыю — гэта сем мінскіх ініцыятыў, «бясшвовы» шлях, камфорт для людзей.


Пуцін — брат, Сі — сябар. А хто ж тады Трамп? 

Напэўна, партнёр па вялікай здзелцы. Памятаеце: Белавія — падрэзаць крылы, калійнай галіне — насаліць. Спрабавалі. Цяпер гэта ў мінулым. Санкцыйныя гештальты закрыў Першы. Але гэта не значыць, што поспехі нашай дыпламатыі зблізяць нас з брусельскімі «гуманістамі». Яны відавочна точаць сякеры вайны — паглядзіце на ваенныя бюджэты заходніх суседзяў. Мы гатовы стрымліваць іх агрэсію. «Арэшнік» у Беларусі заступіў на баявое дзяжурства, «Паланэз­М» — прайшоў паспяховыя выпрабаванні. А мы зоймемся засваеннем новай кампетэнцыі — ракетабудаваннем.

Паміж гэтымі ключавымі палітычнымі вехамі 2025­га можна ўзгадаць шэраг ключавых падзей

Міралюбівая Беларусь працягвала ўмацоўваць архітэктуру бяспекі на ўсёй прасторы шматаблічнай Еўразіі, нягледзячы на дыктатуру сярод калектыўнага Захаду рыторыкі вайны. Дарога да еўрапейскай бяспекі і дабрабыту пралягае праз Беларусь. Гэта паўтарылі цяпер ужо 800 удзельнікаў трэцяй Мінскай канферэнцыі па бяспецы.

Мы — спадчыннікі дыпламатыі Грамыкі і спадчыннікі 

Перамогі, якая Еўропу пазбавіла ад крэматорыяў нацызму, а ўвесь свет — ад «прагрэсіўнага» калектыўнага Захаду з яго мілітарызмам і каланіяльным генацыдам. Менавіта з беларускага Кургана Славы лепш за ўсё відаць і сцяг Перамогі над рэйхстагам, і сцягі вызвалення ад каланіялізму розных краін свету.

У цывілізацыі Перамогі Беларусь — краіна з першага галоўнага эшалона, дзякуючы Прэзідэнту, які захаваў святую памяць у самы складаны перыяд, калі пад абломкамі помнікаў сарамліва хавалі нашу заваёву краіны­суседзі. Беларусь партызанская берагла гэту памяць. І ваенны парад у Мінску ў гонар 80­годдзя Перамогі — яскравае таму пацвярджэнне. Парады да найвялікшай даты прайшлі ў найбуйнейшых краінах свету. І па тэрыторыі, і па эканамічных магчымасцях. У Расіі і Кітаі. І ў абедзвюх краінах наш Першы — ганаровы госць.

Унутраны патэнцыял — гэта моцныя рэгіёны  

Прэзідэнт адкрываў і наводзіў масты. І ратаваў Віцебшчыну. Віцебскі прарыў стаў адным з легендарных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны. Былі выратаваны дзясяткі тысяч чалавек. Цяпер трэба зрабіць новы віцебскі прарыў, толькі ўжо на мірным фронце. Размова пра развіццё пятай часткі Беларусі.

Краіна працягвае развіццё. Росквіт. Новы электаральны цыкл — гэта ж вясна развіцця і на Прыпяцкім Палессі. Адтуль усё пачыналася. Тут крыніца беларускага дабрабыту — працавітасці. Тут тэрыторыя гаспадароў зямлі. Цяпер людзі на балоце — гэта не толькі пра класічную літаратурную трылогію, але і пра класіку паспяховай кіраўніцкай думкі сучаснага беларускага шляху.

І гэта шлях не толькі эканамічны. Цывілізацыйны і сакральны. Мы ідзём наперад. І з надзеяй глядзім у будучыню. Гэта вынікі вялікай працы і адзінства. Мы зрабілі важны выбар, згуртаваліся на чале з Першым. І адчулі сваю сілу і годнасць. Гэта яшчэ адзін важкі набытак 2025га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю