Top.Mail.Ru
0

Трымаць порах сухім

Аўтар: Яўген Пуставой
17.02.2026 | 19:42

З сярэдзіны студзеня па ініцыятыве Галоўнакамандуючага праводзіцца праверка Узброеных Сіл. І па лініі Мінабароны праходзіць яшчэ адна інспекцыя. Карацей, усе злучэнні ў страі.


Некаторыя ворагі дзяржавы пачалі сеяць канспіралогію, маўляў, Лукашэнка не давярае сваім генералам. Зрэшты, гэты фэйк ужо неаднойчы гучаў. А ў такой буйнамаштабнай праверкі зразумелая прычына: армія вучыцца, і гэта НАРМАЛЬНА. Калі яшчэ такая зіма была? З рэчмяшкоў нават прыйшлося дастаць зімовыя маскхалаты.

Канешне, прычына і ў знешнім фактары. З Польшчы прыходзяць самыя гучныя навіны: гул ваеннай тэхнікі, пастаянныя стрэльбы — і ўсё каля граніц з Беларуссю. Тое ж датычыцца і паўднёвага напрамку, і прыбалтыйскага. І што нам тады рабіць? Так, трымаць порах сухім.

Палітычная дальнабачнасць і кіраўнічы вопыт дазваляюць Прэзідэнту выдзяляць самае важнае і канцэнтравацца на асноўным. Ну, прабачце, як у ковід. Сёння Галоўнакамандуючы грунтоўна ўзяўся за праверку Узброеных Сіл. І нармальнае зімовае надвор’е таму спрыяе. Па-першае, такія ўмовы нават самы строгі экзаменатар не забяспечыць, па-другое, трымаць у тонусе трэба ўсіх.

Першы не кіруе праз паперы — асабіста сам усё правярае. Пакуль уся краіна будавала планы на выхадныя, пятнічнай раніцай Галоўнакамандуючы з’явіўся на палігоне пад Барысавым. Раптоўна, нібы снег на генеральскія шапкі. Тут праходзяць зімовыя стрэльбы і вучэнні ў сталічнай 120-й мотастралковай брыгады. У ваенным білеце кіраўніка дзяржавы таксама ёсць запіс аб праходжанні службы ў гэтай часці, тады дывізіі, — Аляксандр Лукашэнка служыў афіцэрам.

Зразумела, што гэты візіт на палігон — толькі фрагмент вывучэння стану і баяздольнасці арміі. А яшчэ гэта і інфармацыйная нагода. У заходняй прэсе так і напісалі: «Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая знаходзіцца па-за сферай уплыву заходнягаблока і апошнім часам ажыццяўляе беспрэцэдэнтныя інвестыцыі ў мадэрнізацыю сваіх Узброеных Сіл».
«Арэшнік», дроны, тэхналогіі «Стэлс» і «Старлінк» — аблічча сучасных ваенных канфліктаў, але ў фінале ў перамозе распісваецца пяхотнік. А яго падрыхтоўка — гэта поспех усяго фарміравання.

Галоўнакамандуючы ацаніў, як страляюць і дзе жывуць байцы. Першы пабываў у бліндажы, успомніўшы, як у гады яго службы даводзілася «ваяваць» на вучэннях і ў больш суровых умовах.

Армія ў напружанні, міліцыя ў напружанні, КДБ руйнуе планы ворагаў нашай дзяржавы, МЗС у напружанні, бо трэба ўлічыць усе нюансы, вектары і полюсы, імпарцёры ў напружанні — трэба прадаць усё, што выпускаем. Пра Прэзідэнта і казаць не прыходзіцца. Нездарма ён часта пытаецца ў дзяржслужачых: пра што вы думаеце ноччу?

Важка, што пра армію мы памятаем не толькі перад 23 лютага. А быў час, калі ўвогуле ваенны мундзір хацелі зняважыць. Калі няма аўтарытэту, няма арміі, то і дзяржава становіцца падатлівай.

І як добра, што цяпер у нас абаронца Айчыны — служыцель у алтары незалежнасці. А цяпер трэба праверыць увесь механізм, як працуе. Вельмі важна, што ёсць разуменне і ў грамадстве. Трэба вучыцца, аднаўляць кампетэнцыі абаронцаў Радзімы.

І чым актыўней мы вучымся на палігонах і ва ўмовах, набліжаных да баявых, тым выразней у патэнцыяльнага праціўніка разуменне: можна атрымаць. Таму што слабасць не ўлагоджвае патэнцыяльнага ворага, а, наадварот, распальвае ў ім яшчэ большае жаданне паказаць сваю сілу. У міралюбнасці павінен быць ваенны шчыт.

Таму працягваем займацца ўдасканаленнем ваеннага будаўніцтва, каб дакладна трапіць «у дзясятачку» пры любых умовах — кліматычных і геапалітычных. 
І не варта забываць, што пры такіх суровых раскладах выстаяць толькі моцныя дзяржавы.

Яўген ПУСТАВОЙ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю