Духоўны анклаў прыкметна змяніла рэстаўрацыя. Дапамагла дзяржава. Свецкі погляд на праваслаўную жамчужыну Беларусі — яна павінна мець годную агранку. Успенскі сабор — гэта праваслаўная святыня і здабытак Беларусі. Па меркаванні экспертаў, без рэстаўрацыі была небяспека разбурэння архітэктурнай жамчужыны, якая ўвасоблена адразу ў чатырох стылях, у тым ліку барока, ракако і класіцызм.
Жыровіцкая абіцель на нацыянальнай карце Беларусі — пункт сакральнай геаграфіі. Яна змяшчае ўвесь боль, надзеі і радасць гісторыі нашага народа. Яе зачынялі і перабудоўвалі, апускалі ў забыццё і ўзносілі на алтар дзяржаўнай увагі.
Гаворым аб развіцці манастырскага комплексу, маем на ўвазе ўвесь аграгарадок Жыровічы. Тут жывуць 2,5 тысячы чалавек, працуе вядомы ў краіне аграрна-тэхнічны каледж. Апрацоўваць хлебную ніву вучацца з відам на альма-матар сейбітаў духоўнасці. Моладзь у храме — сіла нацыянальнага духу.
Каля праваслаўнага алтара Аляксандр Лукашэнка гаворыць аб цэнтрах духоўнасці для кожнай канфесіі. Прэзідэнт — аўтар тэзіса «ў кожнага павінна быць дарога да храма». Часта ўсе канфесіі за адным сталом збіраюцца ў Палацы Незалежнасці. Такая сітуацыя вельмі кантрастуе з сусветным мэйнстрымам. У той час, калі адны цэнтры сіл спрабуюць дамінаваць за кошт рэлігійнага падзелу, Беларусь была і застаецца краінай міжканфесійнага дыскурсу.
Першы гатовы апярэдзіць магчымыя спрэчкі і непаразуменні і з дапамогай дзяржавы стварыць цэнтры сусветных рэлігій у краіне, каб нікога не пакрыўдзіць. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дэмакратыю справядлівасці: нягледзячы на колькасць вернікаў дапамагчы кожнай з канфесій стварыць свой цэнтр прыцягнення.
У праваслаўных — гэта Жыровічы, у каталікоў — напрыклад, Будслаў. У яўрэяў наогул адукацыйная традыцыя цесна захавала памяць геаграфіі Беларусі. Валожын, Пінск, ці, напрыклад, Камянецкая іешыва, вядомая ўсяму іудзейскаму свету. У мусульман Іўе або Навагрудак, дзе вякамі жылі нашы беларускія татары.
У Жыровічах Аляксандр Лукашэнка наведаў магілу мітрапаліта Філарэта. З букетам белых руж, якія так любіў Уладыка. Менавіта першы Патрыяршы Экзарх Беларусі разам з Першым Прэзідэнтам стаялі каля вытокаў міжканфесійнага міру.
Грамадска-гістарычны мэйн-стрым фармалізаваны дзяржаўнай палітыкай. У беларускіх сем’ях часта адзначаюць два Вялікадні. Як грамадская акцыя паходзіць малітва за Беларусь — калі за любімую краіну моляцца ў храмах усіх традыцыйных канфесій. Сакрэт такога рэлігійнага міру просты — найлепшыя рысы канфесій адбіваюцца і ў беларускім характары, і ў дзяржаўных падыходах.
На жаль, шмат дзе па-іншаму — рэлігію спрабуюць ператварыць у інструмент палітыкі і нават у поле бою за інтарэсы сваіх дзяржаў. Сур’ёзны выклік ужо кінуты. Чайлд-фры — гэта ментальная зброя тых, хто хоча знішчыць традыцыйны свет. Рэлігія — гэта стрыжань, хрыбет. Тыя, хто абвясціў вайну чалавеку, сям’і, дзяржаве, ствараюць сваю «рэлігію» — распусты і асалоды. Яна вядзе да пагібелі.
Важны момант канфесіянальнага адзінства — агульныя адносіны да абароны роднай краіны. Зусім не захопніцкая пазіцыя, а жаданне жыць у міры згуртавала ўсіх. І мы збіраемся за адным сталом, дзе ўсе абменьваюцца ўсмешкамі. Не дыпламатычнымі, а шчырымі.
Свецкая і духоўная ўлады ідуць поруч, а над Беларуссю гучыць не набат небяспекі, а звон-дабравест. І так хораша на душы!
Яўген ПУСТАВОЙ