Прэзідэнт не змяншае патрабавальнасці. Яскравы прыклад — фармат нядаўняй сустрэчы Першага з навуковай супольнасцю. Навука павінна прымаць выклікі сучаснасці. НАН павінна быць фабрыкай думак для імпартазамяшчэння, інавацыйных прадуктаў. Пошук інвестараў і вырашэнне пытання працоўнай міграцыі — усе гэтыя моманты таксама маглі б быць вырашаны ў сценах Акадэміі навук.
Усім зразумела — свет на чарговым скрыжаванні развіцця. Далёка не ўсе краіны пераадолеюць няпросты гістарычны бар’ер. Для гэтага неабходна насамрэч здзейсніць тэхналагічны і індустрыяльны прарыў. Інакш адставанне і білет у «клуб аўтсайдараў».
Вытворчая база ў нас ёсць. Велізарная. І структура айчыннай навукі разгалінаваная. А вынік дзе? Логіка простая — вучоны павінен быць патрыётам сваёй краіны. І працаваць пад канкрэтныя запыты рэальнага сектара эканомікі. У лабараторыях у выніку варта рыхтаваць прадукты для цэхаў, а не для стэндаў на сімпозіумах.
Практыкаарыентаванасць пачынаецца са зразумелых назваў дысертацый і цалкам сабе канкрэтных мэт навуковых даследаванняў. Дайце краіне тое, што трэба, а не тое, чаго вам хочацца. Навуковыя інструментарыі і даследчыя апараты — не праблема. Спаталяць трэба кадравы голад. Першы патрабуе выбудаваць пераемнасць пакаленняў навуковай думкі.
Цяперашні старшыня прэзідыума НАН дасведчаны кіраўнік. Відавочна, што Акадэмія навук ранейшай ужо не будзе. Першы даў даручэнні, вызначыў тэрміны і папярэдзіў: цяпер час канкрэтных спраў.
Прызнаны вучоны і вынаходнік Леанарда да Вінчы калісьці сказаў: «Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты». І варта дакладна ведаць, куды рухацца. Свет стаіць на геапалітычным перакрыжаванні, новыя выпрабаванні наперадзе, і колькі яшчэ іх на нашым шляху будзе. Так што рушым далей. І навукоўцы — наперад!
Яўген ПУСТАВОЙ