Мы развіваем сваю эканоміку, добраўпарадкуем гарады і вёскі, узмацнілі сістэму ўлады, і вось — плюралізм і дэмакратыя. Не з высокіх паверхаў Бруселя, а самая сапраўдная — ад зямлі, ад народа — Усебеларускі народны сход. Ва ўсім важная стабільнасць і паступальнасць. Гэта і ёсць беларускі падыход да ўнутранай палітычнай архітэктуры.
Напрыклад, Брытанія сваю непахісную сістэму выпрацоўвала, як і каланіяльнае багацце збірала, стагоддзямі. А мы за трыццацьгадоў пабудавалі. Прычым сістэму не лордаў і пэраў, а ўсіх нас. УНС — насамрэч люстэрка нашага грамадства. І пакуль еўрапейскія фермеры бастуюць, каб іх пачула кіраўніцтва краіны, нашы ўдзельнічаюць у прыняцці стратэгічных рашэнняў.
І палеткі ў нас пераворвае аграрная тэхніка, а не ваенная. Бо з аднаго боку — унікальную, а з другога — глыбінную, хрыбтавую сістэму дэмакратычнага народаўладдзя прапанаваў «дыктатар» Лукашэнка. Гэта і адлюстраванне нашага тысячагадовага гістарычнага досведу, і нашых напрацовак па стварэнні сучаснай дзяржаўнасці. Гэта яскравае адлюстраванне самаідэнтычнага беларускага шляху.
УНС — гэта пляцоўка для стратэгічных рашэнняў. Канцэпцыі, дактрыны, праграмы. Склад Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Паўнамоцтвы ў вызначаных заканадаўствам і абраных прадстаўнікамі народа арбітраў ёсць, але добра, што ім не трэба разбіраць спрэчкі паміж галінамі ўлады. У Беларусі займаюцца канкрэтнай справай, а не дзяльбой партфеляў і паўнамоцтваў. На рэферэндуме ўсё вырашылі. Як дагэтуль, так і цяпер усе важныя моманты — на ўсенароднае галасаванне. А ўсе важныя дакументы — напрыклад, якой быць Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, увогуле ўсёй краінай абмяркоўвалі.
Нам хаваць няма чаго. Не ад свайго народа, не ад свету. Таму на самыя складаныя і вострыя пытанні Першы адказваў прама і сумленна. На ўвесь свет. Два дні ўсе пасяджэнні трансліраваліся ў прамым эфіры. Глядзі і слухай. Без купюр. Усе рашэнні — таксама празрыстыя.
Да нас едуць і нас слухаюць. Сапраўды, Беларусь не толькі ў цэнтры Еўропы, але ў цэнтры геапалітыкі. Наша Расія, блізкі не па адлегласці Кітай, ЗША. Еўропа ў любым выпадку — пункт біфуркацыі геапалітыкі. За першынство ў нашым рэгіёне ідзе барацьба. А спецпасланнік Трампа тым часам ездзіць у Беларусь.
УНС — гэта стратэгія. Былі лічбы і тэндэнцыі, а таксама яшчэ сэнсы. Гэта быў спрасаваны двухдзённы анонс будучыні Беларусі: якой стане наша краіна не толькі да 2030 года, а і на больш далёкую перспектыву. Гэта быў іспыт пражытага года і важнага палітычнага перыяду. УНС задзейнічаны ў новым статусе. Гэта была дэманстрацыя беларускай мадэлі развіцця ўсяму свету.
Далей нам трэба жыць і развівацца разам, усёй нашай цудоўнай краінай. У адзіным парыве, на карысць будучыні, дзеля нашых дзяцей і ўнукаў, якім жыць на гэтай найлепшай у свеце зямлі.
Яўген ПУСТАВОЙ