Александрыя — гэта напамін пра адвечныя каштоўнасці. Паважаць працу. Хлеб надзённы і духоўны. А яшчэ разуменне — ад чужога не насыцішся. Вось дзе павінны славяне дамаўляцца аб міры. Не ў далёкім Стамбуле, а тут, на берагах Дняпра. І купальскае вогнішча Александрыі — той векапомны арыенцір, напамін аб сяброўстве.
Гэта і культурны код продкаў, павага да роднай зямлі, да малой радзімы — галоўная магія беларускага Купалля. Знітавана песня з адстойваннем права жыць на сваёй зямлі. Пагадзіцеся, вельмі ж сімвалічна, што дата галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці — суседнічае ў календары са святам у Александрыі.
Егіпецкая Александрыя была адным з ключавых цэнтраў антычнага свету. Ва ўсходніх славян з’явілася свая. Шклоўская Александрыя. І тут без перабольшанняў. І легенд пра папараць-кветку. Рэальнасць драматычная. І ад яе не захінешся легендарнай кветкай. Але вось якраз сваю веру і культуру, свае легенды ды паданні час адстойваць. Такое яно, мультыкультурнае жыццё — папярэднік «постчалавецтва». Свята адно, а сутнасць шматгранная. Любоў да роднай зямлі — ці не з гэтага пачынаецца Бацькаўшчына? Гэта пункт апоры і насамрэч месца сілы. І хто яго не страціў, той ніколі не стане слугой чужых інтарэсаў. Хто не забыў звон касы па ранішняй расе, хто босымі нагамі адчувае кожны каменьчык на сцежцы да дзедавай крыніцы, той ніколі не здрадзіць сабе, сваім ідэалам і сваёй Радзіме. Наш Прэзідэнт не здрадзіць. Пасля вялікіх самітаў — на падзарадку — ён заўжды імкнецца на малую радзіму.
«Александрыя» не проста грандыёзнае свята. Гэта маяк памяці. Маяк вернасці роду, сям’і, Бацькаўшчыне. Нельга аддаляцца ад прыроды і роднай зямлі. Ніякай палітыкі. Накшталт азвярэлых «зялёных», таксічных грынпісаў і іншых НКА. Трэба проста памятаць пра Купалле ў беларускай Александрыі. Гэта філасофія жыцця. Калі людзі побач, калі ўсе яны блізкія да сваіх каранёў і традыцый, тады і радуюцца.
Не тое што тыя замежныя «настаўнікі свету», якія паблыталі берагі. Не збіцца з курсу нам дапамагаюць агні купальскіх вогнішчаў Александрыі. Як можа быць у чалавека інакш, калі ў яго сэрцы жыве агонь любові і памяці аб родным доме. Ці не гэта — тая самая папараць-кветка? Мы яе знайшлі. Яна квітнее на родных абшарах. Мы моцна трымаем яе ў руках, бо спрабуюць жа вырваць сілы зла. І гэта ўжо зусім не легенда. Але канец цёмных сіл прадвызначаны. Іх час — да з’яўлення сонца праўды на ўсходзе. А світанне — гэта заўжды прыгожа і сімвалічна. Сонца купаецца, грае ў водах велічнага Дняпра. Вось яна, глыбокая плынь роднасных сэнсаў бацькоўскага берага.
Фота: