Людскасць — наша аснова, страцім яе — перастанем быць самі сабой. Гэта самы важны крытэрый — як мы адносімся да малых, старых і нават чужых. Дапамагаць умеем. Таму у грамадства і запыт на людскасць і на яскравую яе праяву — справядлівасць. І яна, нібы адмысловы ўзор у слуцкі пояс, уплецена ў дзяржаўную палітыку.
Людскасць тую, чалавечнасць нашы продкі заўжды праяўлялі і да слабейшых. Да звяроў, птушак, нават рыб — у храмах званы не званілі, калі рыба ішла на нераст... Гэта так, дэталь. А да каровы увогуле стаўленне было як да самай блізкай істоты. З ёй гутарылі, дзяліліся перажываннямі. Карміцелька! І прыгон вынеслі, і акупацыю, і ў пасляваенныя галодныя гады сырадоем і франтавікоў пакалечаных адпаілі, і іх дзяцей выгадавалі. Ды і зараз, глянь, сярод планетарнага запыту на тэхналагічнасць, неверагодным стаўлянні да штучнага інтэлекту — без харчавання нікуды. Малочныя тавары — адзін з асноўных артыкулаў беларускага харчовага экспарту.
Але ж разам з тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі — вельмі важна захаваць людскія адносіны да тых, хто ад нас залежыць. Бо яны — не канвейеры па вытворчасці малака і мяса, а як да жывой істоты.
І гэты трэнд на чалавечнасць гучыць у самых важных кабінетах беларускай улады. І разумееш абурэнне і горыч Першага, калі, гаворачы аб праблеме падзяжу, ён цялят параўноўвае з дзецьмі. І такія блізкія яго словы ў гэтыя марозныя дні: «Як можна не абараніць кацяня, парася, цяля, сабачаня? Як можна цяпер не абараніць?..»
Цеплыня адносін адзін да аднаго і стаўленне улады да грамадства адлюстроўваецца не толькі ў высокіх ідэалагічных наратывах — у побытавых, жыццёвых рэчах.
Так, ужо даўно было вядома — з пачатку года падрастуць цэннікі на паслугі ЖКУ. Але Прэзідэнт краіны прыняў рашэнне перанесці тое павышенне на пачатак вясны. У выніку існуючых умоў надвор’я і ўстойліва нізкай тэмпературы ў студзені на ацяпленне зрасходавана, паводле папярэдніх разлікаў, на 45 працэнтаў больш цеплавой, электрычнай энергіі і прыроднага газу, чым у снежні мінулага году. Гэта прагназуема павінна прывесці да росту плацяжоў насельніцтва за ацяпленне. І каб пазбегнуць дадатковай нагрузкі для грамадзян пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг Прэзідэнт адмяніў павышэнне і перанёс гэты тэрмін на 1 сакавіка 2026 года. Калі павінна значна пацяплець. Рашэнне прынята для таго, каб не дапусціць значнага павелічэння фінансавай нагрузкі для грамадзян.
Вось вам і сацыяльная эканоміка у дзейнасці. Ці паступілі б так у іншых краінах, якія спрабуюць вучыць нас правам чалавека? Адказ — вядомы. Там рыначныя адносіны, а у нас — чалавечыя. Там сапраўдны снежны калапс, а калі растане той снег, то адкрыецца жудасная карціна брудных еўрапейскіх вуліц. Не кажучы ўжо пра камунальныя рахункі, якія многім простых еўрапейцаў давядуць да галечы.
Гледзячы на чалавечную палітыку дзяржавы ў адносінах да людзей, мы і самі становімся больш добрымі і міласэрнымі. Паглядзіце, колькі гісторый выратавання з зімовай бяды птушак і звяроў. Для трактарыста лясгаса маленькая казуля — якая прыбілася абяссіленая, — не некалькі кілаграмаў мяса, а дзіцяня, якое трэба накарміць і абагрэць... Ці шмат такіх гісторый вы бачылі ў нашых «цывілізаваных» суседзяў? Не пра валанцёраў ці «зялёных», а пра простых, звычайных людзей?
Вось у гэтым — у чалавечым стаўленні — наша адзінства. А яшчэ ў нас адзінства традыцыйнага чалавецтва супраць усіх гэтых жахлівых эксперыментаў і сучасных выклікаў. Новае прачытанне згуртаванасці народа — Катэхізіс людскасці. Пішам яго ўсе, разам з нашым Прэзідэнтам.
Яўген ПУСТАВОЙ