Top.Mail.Ru

Яўген Пуставой

Разблытаць гордзіеў вузел
0

Разблытаць гордзіеў вузел

Аўтар: Яўген Пуставой
19.08.2025

Армагедон адмяняецца. Прынамсі геапалітычны і ядзерны. Пасля сустрэчы на Алясцы да Трампа былі пакліканы генеральны сакратар НАТА, Зяленскі і абойма еўрапалітыкаў. Яны да Трампа былі пакліканыя. А з Пуціным ён сустракаўся. Улоўлівайце розніцу. А да гэтай лёсавызначальнай сустрэчы амерыканскі лідар патэлефанаваў Лукашэнку. Гэта быў званок, які перапалохаў ліберальную частку Еўропы, яны, у ганарлівай адзіноце і ўсведамленні сваёй... недатычнасці, чакалі сустрэчы на Алясцы. А Прэзідэнт Амерыкі яшчэ і патэлефанаваў Лукашэнку...

Урокі «аб’ектыўнай» журналістыкі
0

Урокі «аб’ектыўнай» журналістыкі

Аўтар: Яўген Пуставой
13.08.2025

Дзякую Богу, маці і добрым людзям — жыццё склалася. Прафесійнае — таксама. Аздобленае безліччу эпізодаў, нібы неба зоркамі марознай каляднай ноччу. Цікавыя людзі, гістарычныя падзеі, незвычайныя абставіны... Праўду кажуць: журналістыка не прафесія — гэта манера жыцця. Нават пашчасціла прайсці праз розныя школы журналісцкай падрыхтоўкі.


Твой  выхад, моладзь!
0

Твой выхад, моладзь!

Аўтар: Яўген Пуставой
06.08.2025

Краіна сустракае маладую змену. Пакаленне, выпеставанае дзяржавай. Маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на сваё першае працоўнае месца. Нашы людзі, нашы калегі. І з імі нам будаваць будучыню, а пасля менавіта на іх плечы пакідаць краіну. Кіраўнікі вялікіх прадпрыемстваў і цэлых раёнаў сустракаюцца з маладымі спецыялістамі, ім адразу даюцца розныя льготы, вырашаецца жыллёвая праблема... Але ці ўсе з іх разумеюць, што гэта гульня не ў адны вароты, што ад іх чакаюць адказнай працы, як мінімум, і жадання развівацца ў прафесіі?


Свой хлеб
0

Свой хлеб

Аўтар: Яўген Пуставой
31.07.2025

Лета — час натхнення, узнёслых і амбіцыйных задач. Час ужо не дзяцінства, а юнацтва. Нібы тыя птушаняты, на крыло становіцца наша моладзь. І так кожны год, дзесяцігоддзі запар. Такі кругазварот у прыродзе — энергія жыцця, законы часу. Такі і сярод нас — людзей. Пакаленні за пакаленнямі набываюць веды, выходзяць у дарослае жыццё, робяць нашу краіну лепшай, прыгажэйшай, мацнейшай. А ўсё пачынаецца з авалодання прафесіяй. І насамрэч інтарэс моладзі да той або іншай спецыяльнасці — люстэрка развіцця грамадства. Адказ на пытанне «У якім напрамку рухаецца наша Беларусь?»


Подых дабрабыту
0

Подых дабрабыту

Аўтар: Яўген Пуставой
23.07.2025

У Беларусі — жніво. Асаблівы, вельмі адказны час, бо хлеб — вяршыня доўгай працы, разуменне гэтага ў Беларусі не страцілі. Нават у заходнім свеце з яго схільнасцю да штучнага інтэлекту харчаванне становіцца атрыбутам якаснага жыцця. Кліматычныя катаклізмы і антыфермерская палітыка там толькі пагаршаюць сітуацыю. Няма былога багацця, а ежа ўвесь час даражэе. Таму навіны з палёў уплываюць на эканамічную сітуацыю ў любой краіне.

Справа для талакі
0

Справа для талакі

Аўтар: Яўген Пуставой
16.07.2025
Выпрабаванні заўжды аб’ядноўваюць. У цяжкасцях выяўляюцца сапраўдныя рысы народа. Нездарма ж кажуць: сябры пазнаюцца ў бядзе. Спрадвеку нашым продкам больш падабалася разам працаваць на роднай зямлі, паліваць яе потам, а не крывёй. І талакой усе нягоды адолелі. Хіба не адсюль нават назва райцэнтра — Талачын. Талакой асушалі дрыгву, асвойвалі непралазнае Белавежжа, разам будавалі цяперашнія аб’екты сусветнай спадчыны, краіну, будучыню.
На бацькоўскім беразе
0

На бацькоўскім беразе

Аўтар: Яўген Пуставой
09.07.2025
Беларусы — людзі сонца. Зараз мы ў яго промнях. Літаральна — неба не чарнее ад выбухаў, сонца не засцілаюць ад нас лятучыя забойцы. Мір, у Беларусі — мір. Таму самы час на спевы. Як і заўжды, Александрыя збірае сяброў. Гэта не толькі назва свята, гэта больш пра жыццёвую філасофію. На берагах Дняпра спрадвеку збіраліся славяне. Гандлявалі. Сябравалі. І нават хрысціліся.
Работы ўсім хопіць
0

Работы ўсім хопіць

Аўтар: Яўген Пуставой
29.05.2025

Памятаеце, калісьці ў нас слова «імпарт» вымаўлялі ледзь не з прыдыханнем. А сёння беларусы пабудавалі паўнаважкую эканоміку экспарту. Нашы брэнды і кампетэнцыі неабходныя ў розных кутках свету. А нам патрэбны працоўныя рэсурсы. Гэта яшчэ і сучасная прыкмета новага тэхналагічнага ўкладу.

Падмурак людскасці
0

Падмурак людскасці

Аўтар: Яўген Пуставой
22.05.2025
Будынак пачынаецца з падмурка, дзяржава — з памяці. Калі савецкія войскі 26 чэрвеня 1944-га ўвайшлі ў Віцебск, вызваліцеляў сустрэлі ўсяго 118 чалавек са 180-тысячнага даваеннага насельніцтва горада над Дзвіной.
Прага да жыцця
0

Прага да жыцця

Аўтар: Яўген Пуставой
14.05.2025

Дрэнна чалавеку быць аднаму. У простых словах — абсалютная ісціна. Сям’я — гэта аснова сацыялізацыі. І чым больш дзяцей за адным сталом, тым больш яны адаптаваныя да грамадскага жыцця. Шматдзетныя сям’і — найлепшыя лекі ад «вірусаў» сучаснасці: інфантылізму і эгацэнтрызму, абыякавасці да жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю