Top.Mail.Ru

Яўген Пуставой

«Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты»
0

«Навука — палкаводзец, а практыка — салдаты»

Аўтар: Яўген Пуставой
26.11.2025

Беларусы — нацыя Жарэса Алфёрава, Міхаіла Высоцкага. У найцяжэйшыя гады пасляваеннай разрухі, калі краіна выбіралася з папялішчаў і зямлянак, навукоўцы самааддана змагаліся на «фронце навукі». Менавіта тады нараджаліся нашы прарыўныя кампетэнцыі, сярод якіх фізіка лазераў і адкрыцці ў матэрыялазнаўстве. А потым самі ж навукоўцы панізілі свой грамадскі статус. Падняць навуку з амаль што маргінальнага стану ўдалося дзякуючы жорсткай пазіцыі Першага.


Самы мірны атам
0

Самы мірны атам

Аўтар: Яўген Пуставой
19.11.2025

Ёсць мэйнстрым, незразумелыя паводзіны па знешняй замове. А ёсць інтарэсы дзяржавы. Давайце параўноўваць. Беларусь, Літва, Украіна — некалі пярэдні край савецкай цывілізацыі. Украіне дасталіся важкая прамысловая спадчына, багатыя землі і выхад да мора. Развітая прамысловасць і выхад да мора дастаўся і Літве. Гэта калісьці была вітрына Краіны Саветаў, а цяпер — задворкі ЕС. Нацыяналізм саслужыў злы жарт з гэтымі краінамі. Ідэя першынства нацыі ў руках вопытных заморскіх аферыстаў ператварылася ў інструмент знішчэння свайго ж суверэнітэту — ад палітычнага да культурнага.

Масты нашай дзяржаўнасці
0

Масты нашай дзяржаўнасці

Аўтар: Яўген Пуставой
17.11.2025
Уяўляеце, як прыгожа выглядае такі пейзаж: туман над Прыпяццю павольна адступае, адпускаючы са свайго палону схаванае хараство гэтых маляўнічых мясцін. Дарэчы, позняя восень — час вынікаў і планаў на наступныя вёсны. Туман рассейваецца, набывае канкрэтныя абрысы самы выразны і абгрунтаваны сімвал нашага развіцця — гэта разгарнуў свае магутныя плечы адноўлены мост праз Прыпяць.
Час дзейнічаць
0

Час дзейнічаць

Аўтар: Яўген Пуставой
07.11.2025

Розных там цмокаў хапала не толькі ў беларускай міфалогіі, але ў рэчаіснасці за шматвяковую і шматпакутную гісторыю Беларусі. І ці змаглі б застацца і захаваць зямлю продкаў, калі б сядзелі, склаўшы рукі? Вядома, не.


Усе мы з вёскі
0

Усе мы з вёскі

Аўтар: Яўген Пуставой
30.10.2025

У Беларусі — водар хлеба! Гэта проста, але не прымітыўна, гэта прыземлена, але пра вышыню, гэта пра веліч, але не пра фанабэрыстасць. Гэта пра паэзію любові да працы і да роднай зямлі. Гэта яскравае адлюстраванне нашай мадэлі развіцця. Што можа быць больш гарманічна і праўдзіва, чым вырошчваць хлеб на роднай зямлі. Мы не прыватызавалі, не «разбазарылі» родныя абшары, не адвярнуліся ад заўсёднай беларускай мары — быць гаспадарамі на роднай ніве. Гэта падмурак нашай сілы і патэнцыял развіцця. Не за кошт багатых нетраў, не за кошт рабавання іншых краін. Наша аснова — не маніпуляванне ідэямі і запалохванне ваенным арсеналам. Наша аснова — зямля.

Аснова дабрабыту
0

Аснова дабрабыту

Аўтар: Яўген Пуставой
22.10.2025

Палітычная палеміка, высокія словы аб гуманізме, павучальны тон прадстаўнікоў «высакамерных цывілізацый» — сціхае ўсё, калі трапляеш у «клас пад адкрытым небам», што размешчаны на Гомельшчыне. Тут замест утульных партаў — каменныя і халодныя. Тут стыне кроў і шчыміць сэрца, бо менавіта тут, у Чырвоным Беразе, заморскія цмокі адбіралі кроў у нашых дзяцей. Да апошняй кроплі. Зрэшты, колькі такіх «класаў» раскідана па ўсім свеце. Месцаў, дзе адны народы і дзяржавы «абагачаліся» за кошт іншых. Беларусаў у гэтым не папракнеш. Ніколі. Карміліся, кормімся і карміцца будзем са сваёй збажыны.

Гаспадары на сваёй зямлі
0

Гаспадары на сваёй зямлі

Аўтар: Яўген Пуставой
08.10.2025
Прэзідэнт пастаянна заняты справамі. Гаспадарчая рыса. Паспрабуй на зямлі прамарудзіць. Не дагоніш час. Таму і няма спакою. Асабліва зараз, пры цяперашнім глабальным перадзеле. Трэба ісці наперад — гэта жыццёвае крэда нашага Першага.
Толькі наперад
0

Толькі наперад

Аўтар: Яўген Пуставой
01.10.2025

Беларусь — краіна з душой. Мы павіны захаваць гэты непаўторны «вайб» нашай дзяржавы. А каб захаваць саму краіну, варта няспынна працаваць над умацаваннем эканомікі. І мы гэта робім. Можа, без лішняга піяру, але ствараем новыя кампетэнцыі, назапашваем веды і не разбураем падмуркі створанага да нас. Такі класічны падыход да развіцця эканомікі, кажуць, старамодны, але дзейсны. Абышлося без сацыяльных эксперыментаў і грамадскага размежавання.

Рэлігія згоды
0

Рэлігія згоды

Аўтар: Яўген Пуставой
24.09.2025

Ва ўсе званы. Менавіта так Жыровіцкая абіцель сустракала кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні важнага і першага ў царкоўным годзе праваслаўнага свята Раства Багародзіцы Аляксандр Лукашэнка наведаў манастыр, цэнтрам якога — не толькі архітэктурным — з’яўляецца сабор, асвечаны ў гонар Маці Божай.


Залатая формула справядлівасці
0

Залатая формула справядлівасці

Аўтар: Яўген Пуставой
27.08.2025

Калектыўны Захад падзяляе, нацкоўвае, разбэшчвае нацыі і дзяржавы і сам паступова вымірае. На глабальным Поўдні — усплёск нараджальнасці. Цяпер існуе нават асаблівае паняцце — «жывыя народы». Гэта этнасы, якія захоўваюць свае культурныя традыцыі і мовы, манеру жыцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю