Алена Ляўковіч
Як даць рады гарлапанам у сацыяльных сетках?
У маёй універсітэцкай сяброўкі была калісьці любімая фраза, якую яна пераняла ад сваёй крычаўскай бабулі: «Стань на бойкім месцы, вочы вылупі, крычы ва ўсю глотку — заўсёды праў будзеш». Не тое што мы кіраваліся ёй па жыцці, хутчэй гэта была такая вобразная ацэнка дзеянняў людзей, якія нахабна, нахрапам, не разабраўшыся, лезлі са сваёй «праўдай» па галовах іншых.
Цяпло і спакой лістапада
Так здарылася, што ў вёсцы не была цэлы месяц — і гэта ўвосень, калі работ восем (дачнікі, якім удаецца прязджаць толькі на выхадныя, меня зразумеюць).
Свая цяжкая ноша. Яна патрэбна толькі нам самім
У мінулую суботу давялося ехаць у вёску на таксі (балазе, недалёка ад сталіцы, часам, калі абставіны вымагаюць, можна сабе дазволіць). Таксіст Аляксандр, прыблізна мой равеснік, аказаўся цікавым і дапытлівым суразмоўцам. Таму, едучы, паказвала яму ўсе нашы цікавосткі, расказвала гісторыю... Калі мінулі найвышэйшую кропку Беларусі, гару Дзяржынскую, паказала яму на вялікую вёску злева ад дарогі: «Гэта Скірмантава. Сястра Хатыні. Толькі людзей тут спалілі значна больш — каля 280 чалавек, дагэтуль дакладная лічба невядомая, бо былі людзі і з іншых вёсак...» «А помнік там ёсць?» — спытаў мой спадарожнік. Атрымаўшы станоўчы адказ, раптам папрасіў: «А можна, туды заедзем? На некалькі хвілін...»
Простая радасць вяртання. Сэнсы, якія знаходзіш у вясковым адпачынку
«Ну, як адпачынак?» — зацікаўлена пытаюцца калегі і знаёмыя, чакаючы, напэўна, пачуць аповед калі не пра падарожжа ў далёкую цёплую краіну, дык пра дзянькі, праведзеныя ў санаторыі. «Выдатна — была дома, у вёсцы», — адказваю. І бачу, як цікавасць знікае і слухаць мяне надта ніхто і не хоча... І як ім патлумачыць, што ў гэтым банальным, як яны думаюць, адпачынку столькі ўражанняў, столькі сэнсаў, што ніякія заморскія краіны і блізка не стаялі.