Вы здесь

Шакаладны гамбіт


Незвычайны турнір адбыўся ў Нацыянальным гістарычным музеі. Навучэнцаў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках чакаў сапраўдны калядны цуд: замест звычайных фігур на шахматных дошках размясціліся шакаладныя пешкі, сланы, коні і ферзі. Але гэта не адзіны сюрпрыз. Зала музея, дзе адбываўся шакаладны шахматна-шашачны турнір, была таксама абстаўлена салодкімі экспанатамі. Жывёлы, агародніна, нават піяніна — усё гэта выраблена з сапраўднага шакаладу, які, як аказалася, бывае не толькі белы або чорны, але і зялёны, жоўты і нават ружовы. Як расказаў менеджар праекта «Мастацтва шакаладу» Міхаіл Філімонаў, ідэя такіх мерапрыемстваў зарадзілася ў Ганконгу каля шасці гадоў таму. У Беларусі такая выстаўка ладзіцца ўпершыню. Матэрыялам для фігур стала мясцовая сыравіна. Затым з'явілася ідэя зрабіць для дзяцей калядны падарунак, вось і зладзілі шакаладны шахматна-шашачны турнір.


 

Андрэй Сазонаў, фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.