Дзе: lidskae.by [2]
Калі: 6 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя да 4 чэрвеня
Сёлета «Агульная дыктоўка» дасць магчымасць кожнаму беларусу не толькі праверыць свой узровень валодання беларускай мовай, але і ўнесці асаблівы ўнёсак у барацьбу з COVID-19.
За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатары пералічаць 5 BYN на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя.
Прамое ўключэнне будзе арганізаванае на YouTube. Рэгістрацыя на «Агульную дыктоўку» адкрыта да 4 чэрвеня ўключна і даступная па спасылцы [2].
Больш за 1600 чалавек з усяго свету ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Агульная дыктоўка».
«Агульная дыктоўка» — адзін з галоўных сацыяльных праектаў ААТ «Лідскае піва». Упершыню дыктоўка прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы і стала пасля штогадовай традыцыяй, якая дапамагае памятаць і любіць сваю мову. У розныя гады праект падтрымлівалі група Naviband, SHUMA, акцёры Купалаўскага тэатра, рэжысёр Іван Пінігін, пісьменнікі Андрэй Горват і Людміла Рублеўская. У 2019-м асноўнае мерапрыемства суправаджала радыётрансьляцыя, дзякуючы чаму да праекту змаглі далучыцца не толькі беларусы, але і ўдзельнікі з ЗША, Польшчы, Расіі і Украіны.
Дзе: nasa.gov [3]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы прапануе пагуляць па будынках даследчага цэнтра імя Дж. Г. Глена. Тут можна паглядзець на адноўленую месяцовую паверхню, зазірнуць у вакуумную камеру, якая імітуе ўмовы космасу, наведаць ангар і агледзець знутры кабіны самалётаў.
Вы можаце вывучыць магчымасці даследавання цэнтра NASA Glenn. Дастаткова выбраць тур і націснуць на значкі, каб праглядзець відэа і ўбачыць тэсціраванне ў сапраўднасці.
Дзе: youtube.com [15]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Уладзімір Арлоў — беларускі гісторык, празаік, эсэіст, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-Цэнтра. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш. Вядомасць пісьменніку прынесла проза, творы на гістарычную тэматыку. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы Уладзіміра Арлова перакладзеныя на 25 моваў, у тым ліку на нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991), лаўрэат выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авеню», 1998), прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш», 2010).
Дзе: vangoghmuseum.nl [16], artsandculture.google.com [17]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
У гэтым музеі ў Амстэрдаме захоўваецца самая вялікая ў свеце калекцыя твораў Вінсэнта Ван Гога (1853–1890). Пастаянная калекцыя ўключае больш за 200 карцін мастака, 500 малюнкаў і больш за 750 лістоў. У музеі таксама прадстаўлены розныя артэфакты з гісторыі мастацтваў XIX стагоддзя.
Сайт музея размясціў 1800 плакатаў, кніг і малюнкаў у сваёй калекцыі для анлайн-доступу.
Дзе: youtube.com [18], facebook.com [19], unicef.by [20], artist.gives [21]
Калі: 1 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
Міжнародны дзень абароны дзяцей будзе адзначаны ў гэтым годзе анлайн.
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) не адмовіцца ад традыцыйнага святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. У гэтым годзе мерапрыемстваў да свята будзе мноства, але ўсе яны пройдуць анлайн — у супольнасцях ў сацыяльных сетках (YouTube, Facebook) і будуць падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Увечары анлайн-супольнасць ЮНІСЕФ у Беларусі напоўніцца гукамі сучаснай музыкі. Да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей далучацца Akute, Nizkiz, Shuma, Стокс, Ганна Шаркунова, Лера Яскевіч, Бакей і Palina. Артысты возьмуць удзел у чатырохгадзіным музычным марафоне #БеларусьРазам, які пройдзе на партнёрскай платформе для правядзення анлайн-канцэртаў і мерапрыемстваў Artist Gives. Канцэрт закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей і моладзі, а таксама расказаць аб экстраным зборы сродкаў для медработнікаў і людзей з COVID-19, які офіс ЮНІСЕФ у Беларусі ініцыяваў у красавіку.
Завершыцца святкаванне традыцыйнай для ЮНІСЕФ ва ўсім свеце акцыяй Go Blue, якая заключаецца ў тым, што ключавыя гарадскія будынкі падсвятляюцца блакітнымі агнямі, тым самым заяўляючы аб сваёй салідарнасці з рухам за правы дзіцяці. 1 чэрвеня да акцыі далучацца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, бізнес-цэнтр «Футурыс», будынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, галоўны офіс кампаніі МТС, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».
Дзе: youvisit.com [22]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Вы можаце наведаць самы знакаміты музей у Парыжы анлайн.
Палац Луўра знаходзіцца ў Парыжы і з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю, так як гэта старадаўні каралеўскі замак. Побач з ім знаходзяцца іншыя вядомыя славутасці, гэта сад Тюірлі, а таксама знакамітая царква Сэн-Жэрмен-л’Асеруа. Сам палац раскінуўся ля берагу выдатнай ракі Сены. Ён лічыцца самым багатым музеем ва ўсім свеце, яго кароткая назва — Луўр.
Будынак будавалі на працягу тысячагоддзя. Ён з’яўляецца практычна равеснікам Парыжа, таму мае агульную з ім гісторыю.
Дзе: coca-colahellenic.com [23]
Калі: да снежня
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя [23]
З-за пагрозы каранавіруснай інфекцыі бізнес-трэнінгіі пройдуць у анлайн-фармаце. Спасылка на рэгістрацыю будзе высланая ўдзельнікам у дзень пачатку трэнінгу на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі.
Міжнародная праграма Youth Empowered
Youth Empowered — гэта міжнародная праграма Coca-Cola, якая дапамагае маладым людзям ўвасабляць свае ідэі ў рэальныя бізнес-праекты. Праграма будзе праводзіцца ў Беларусі ўжо чацвёрты год і збярэ маладых людзей з розных гарадоў краіны для таго, каб дапамагчы ім адкрыць уласны бізнэс. У 2020 годзе ў праграме больш за 18 трэнінгаў, якія ўключаюць розныя напрамкі бізнесу. Усё навучанне праходзіць бясплатна.
Прыняць удзел могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Праграма будзе доўжыцца да 4 снежня 2020 года.
У гэтым годзе запланаваны бізнес-сустрэчы на наступныя тэмы: «Жаночае прадпрымальніцтва», «Ecofood-бізнес«, «Ад ідэі да кніжнага бізнесу», «Fashion», «Ад ідэі да турыстычнага бізнесу», «Маркетынг, PR, прасоўванне». На кожны трэнінг адкрыта рэгістрацыйная форма, якую можна запоўніць, перайшоўшы па спасылцы.
Бізнес-трэнінгі будуць праходзіць у адкрытым фармаце, дзе кожны ўдзельнік зможа наўпрост задаць пытанні ментару.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://lidskae.by/ru/praektyi/agulnaya-dyiktouka-2020/
[3] https://www.nasa.gov/glennvirtualtours
[4] https://www.nasa.gov/specials/hangar360/
[5] https://www.nasa.gov/specials/8x6_360/
[6] https://www.nasa.gov/specials/9x15_360/
[7] https://www.nasa.gov/specials/9x15360/
[8] https://www.nasa.gov/specials/slope360/
[9] https://www.nasa.gov/specials/zero-g/
[10] https://www.nasa.gov/specials/ballistics/
[11] https://www.nasa.gov/specials/epl360/
[12] https://www.nasa.gov/specials/irt360/
[13] https://www.nasa.gov/specials/sec360/
[14] https://www.nasa.gov/specials/psl360/
[15] https://www.youtube.com/watch?v=VXIakkw9UHU
[16] https://www.vangoghmuseum.nl/en/prints
[17] https://artsandculture.google.com/partner/van-gogh-museum
[18] https://www.youtube.com/user/UNICEFinBelarus
[19] https://www.facebook.com/UNICEFinBelarus/
[20] https://www.unicef.by/press-centr/351.html
[21] https://artist.gives/
[22] https://www.youvisit.com/tour/louvremuseum
[23] https://by.coca-colahellenic.com/ru/%D1%81%D0%BE%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C/%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BC%D0%B0-youthempowered/
[24] http://www.zviazda.by/be/news/20200529/1590763387-shekspir-taustuny-u-spadnicah-i-celaya-kalekcyya-vagnera-pyac-spektaklyau-z
[25] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec
[26] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[27] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[28] https://zviazda.by/be/tags/samaizalyacyya