Вы тут

Лілеі тварык чароўны


У зборніку “Лілеі тварык чароўны” – дзявятым у серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”– даволі блізкі да нас па часе паэт Сюй Чжымо (1897 – 1931), здаецца, след у след ідзе за папярэднікамі даўнімі. Дакладны  ў вызначэннях унутранага свету чалавека, у асэнсаванні кахання, самой ідэі блізкасці  людзей, кітайскі рамантык Сюй Чжымо пранікае ў глыбіні светабачання і спрабуе замацаваць няўлоўнасць прыгажосці жыцця. Іншы па манеры сузірання навакольнай рэчаіснасці, іншы ў памкненнях зазірнуць за небакрай душы, паэт вельмі падобны на такіх разбуральнікаў кансерватыўных традыцый, як Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Алесь Разанаў...

 

Навальніца, залева часова зброю

прыбралі;

І вясёлка падвойная, быццам бы

цмокаў пара, —

У тумане з’явілася лёгкая цьмяная

мара.

І зіхціць, і вітае, і цешыць —

Светлыя знакі!

Заўтра будзе ўсё добра, людзі старыя

казалі.

Толькі што гэта? Раптам выбухнуў

гром, —

За аблокамі і спакоем нябесным…

І злавесна, і цёмна навокал у пошуме

стала,

І вясёлка чароўная зноўку у мора

ўпала, —

І надзею падманную страцілі,

страцілі зноў.

 

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20). Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.