Вы здесь

НАК Беларусі прыняў удзел у акцыі Ноч музеяў


Даведацца гісторыі герояў спорту, на свае вочы ўбачыць узнагароды алімпійскіх чэмпіёнаў, на сабе паспрабаваць новыя віды спорту і ўсё гэта ноччу — такое магчыма толькі раз на год, калі Нацыянальны алімпійскі камітэт далучаецца да акцыі «Ноч музея». Наведаць алімпійскі музей і так можа кожны жадаючы, але ноччу ж цікавей.


НАК Беларусі ўжо не першы год удзельнічае ў гэтай акцыі і нязменна дорыць сваім гасцям незабыўныя эмоцыі. Традыцыйна з наведвальнікамі алімпійскага музея сустракаюцца і знакамітыя спартсмены. Сёлета з аматарамі спорту сустрэліся знакамітыя біятланісты Ганна Сола і Дзмітрый Лазоўскі, сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў па веславанні на байдарках Марына Літвінчук і Вольга Худзенка. Спартсмены шчыра адказалі на пытанні аб сваіх поспехах, падзяліліся сваім вопытам у пераадоленні цяжкасцей, расказалі некалькі спартыўных фішак, паказалі свае медалі. "Прыемна пагутарыць з балельшчыкамі ў такой нефармальнай абстаноўцы, яны задаюць добрыя пытанні. Экспазіцыя ў НАК Беларусі ўражвае: інфарматыўная і тэхналагічная, удалося праверыць сваю трапнасць у лазерным працяжніку. Класна! Усім рэкамендую прыходзіць сюды, калі з’явіцца вольная гадзіна, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Дзмітрый Лазоўскі.

Адзін з галоўных момантаў акцыі сёлета — урачыстая перадача залатых узнагарод Алімпійскіх гульняў у Сочы Алай Цупер і Антонам Кушнірам. Па словах спартсменаў, такое рашэнне абумоўлена тым, што наша моладзь павінна ведаць аб перамогах беларускага спорту. "Упершыню прымаю ўдзел у акцыі. Мне вельмі спадабалася размаўляць сёння з наведвальнікамі экспазіцыі, у нас добрыя і адданыя балельшчыкі. Вырашыла скарыстацца магчымасцю і перадаць у алімпійскі музей сваю алімпійскую ўзнагароду Сочы. Зрабіла гэта з задавальненнем, хочацца, каб нашы балельшчыкі прыходзілі і маглі ўспомніць аб дасягненнях нашых атлетаў, — сказала Ала Цупер.

Антон Кушнір разам з залатой узнагародай Сочы перадаў і яшчэ адзін унікальны экспанат — крыштальны глобус пераможцы Кубка свету 2009/2010 года. «Безумоўна, трэба праводзіць такія сустрэчы. Мне вельмі спадабалася. Шмат класных пазітыўных эмоцый. Гэта выдатны момант пагаварыць, падзяліцца сваімі ўспамінамі, расказаць пра тое, як трэба перамагаць. Нашы ўзнагароды няхай нагадваюць усім наведвальнікам музея аб слаўных момантах гісторыі айчыннага спорту, — адзначыў Антон Кушнір. 

Па словах арганізатараў, цікавасць да акцыі «Ноч у алімпійскім музеі» расце з кожным годам. Як расказала прэс-сакратар НАК Беларусі Паліна Ігнаценка, сёлета рэгістрацыя была закрыта літаральна за два дні. «Мы разуеем, што гэта важна, паколькі гэта акцыя дае людзям магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй спорту, на свае вочы ўбачыць, колькі ўсяго зроблена для спорту ў нашай краіне. І ў той жа час яны зразумеюць, колькі працы стаіць за кожнай спартыўнай перамогай. Мы таксама лічым важным даць нашым гасцям магчымасць сустрэцца са сваімі кумірамі. Спадзяюся, гэта матывуе кагосьці з нашых гасцей таксама заняцца спортам», — адзначыла яна.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбор редакции

Общество

Такое разное молоко... Кому какое подходит?

Такое разное молоко... Кому какое подходит?

«Молоко — полноценный продукт питания, а не напиток, это важно учитывать».

Культура

Стасья Корсак: «Оставайтесь индивидуальными»

Стасья Корсак: «Оставайтесь индивидуальными»

Юная артистка, которая органично преподносит себя в разных образах и жанрах.