Вы здесь

Калектыў Мінскага холадакамбіната №2 сустрэўся з ветэранам працы і дзядулем касманаўтыкі Фёдарам Васілеўскім


У цёплай сяброўскай абстаноўцы прайшла сёння сустрэча калектыву УП «Мінскага холадакамбіната № 2» са сваім заслужаным ветэранам працы Фёдарам Васілеўскім. На прахадной з букетам кветак і сімвалічным, але дзейным пропускам, яго сустрэў дырэктар холадакамбіната Дзмітрый Бонахаў.


Дзядуля першай беларускай касманаўткі 42 гады добрасумленна працаваў на фабрыцы марожанага высокапрафесійным слесарам і наладчыкам абсталявання 6 разраду. Фёдар Сідаравіч нарадзіўся ў 1938 годзе, на заслужаны адпачынак сышоў у 2003-м, і шматлікія працаўнікі яшчэ добра памятаюць, што на змене Васілеўскага — вафлі для марожанага ішлі гладка — абсталяванне не давала збояў. 

Вясна 2024 года стала для Фёдара Сідаравіча пераможнай і лёсавызначальнай: яго ўнучка Марына стала першай жанчынай-касманаўтам суверэннай Беларусі. Вядома, на Мінскам холадакамбінаце гэтая радасць перажываецца як свая. Яна з сэрца рвецца. Таму сустрэча атрымалася атмасфернай, з бляскам шчасця ў вачах.

На правах гасціннага гаспадара Дзмітрый Бонахаў падарыў заслужанаму ветэрану працы Фёдару Васілеўскаму грашовы сертыфікат, названай сумы ў якім хопіць на санаторную пуцёўку. Фёдар Сідаравіч, не гледзячы на пашпартныя дадзеныя (у іх мала хто і глядзіць), фору дасць 60-гадовым, але тэму падарунку адобрыў. Проста Васілеўскі адносіцца да катэгорыі людзей, якія перш думаюць аб Радзіме, аб сям’і, а аб сабе — па рэшткавым прынцыпе. Расчуліў дзядулю да слёз падораны партрэт унучкі — касманаўта Марыны Васілеўскай. У зале многія пераглянуліся: падобныя, відаць парода. Побач з Васілеўскім-старэйшым знаходзіўся ўнук Аляксандр і праўнук Данііл — таксама годныя спадчыннікі.

На вельмі мажорнай ноце сустрэча ў актавай зале скончылася песняй-легендай савецкага ВІА «Зямляне» «Трава каля дома», дзе «зямля ў ілюмінатары, трава каля дома, а мы ляцім арбітамі, шляхамі не збітымі». Васілеўскія такія: на зямлі і ў космасе ліхія!

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

«Инвестиции в молодежь — инвестиции в будущее!»

«Инвестиции в молодежь — инвестиции в будущее!»

Такой лозунг взял для своей избирательной программы один из самых молодых депутатов Палаты представителей восьмого созыва.

Торговля

Кондитерские изделия — бренд белорусской пищевой промышленности

Кондитерские изделия — бренд белорусской пищевой промышленности

Накануне Международного симпозиума кондитеров эксперты рассказали о планах и перспективах кондитерской отрасли.