Вы здесь

«Жывыя камяні Антарктыды» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі


Фотавыстава «Жывыя камяні Антарктыды», прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства адкрылася ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юліі Высоцкай, за красавік гэта ўжо другі праект рэалізаваны сумесна з беларускім геаграфічным таварыствам. Так, у бібліятэцы можна паглядзець яшчэ выставу «Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя падарожжаў і геаграфічных даследаванняў».

— Чаму мы заключылі пагадненне з беларускім геаграфічным грамадствам? Таму што гэта папулярызацыя кнігі, навуковых адкрыццяў і даследванняў. — дзеліцца Юлія Высоцкая, — І вось гэтая экспазіцыя, якая зараз прадстаўлена тут, гэта вельмі ўнікальная фотавыстава. Таму што аўтарам гэтых прац з’яўляецца чалавек, які больш за 50 гадоў прысвяціў даследаванням Антарктыды, вельмі далёкага і невядомага для нас краю.

Усе фотаздымкі былі зроблены падчас беларускіх антарктычных экспедыцый нязменным кіраўніком біялагічных работ па даследаванні Антарктыкі Юрыем Гігіняком. На гэтых фатаграфіях у поўнай меры адлюстравана зачаравальная прыгажосць ледзяных пейзажаў і сапраўднае жыццё насельнікаў Паўднёвага полюса — пінгвінаў і цюленяў. Акрамя таго, асаблівы акцэнт у фотавыставе зроблены на «жывыя» камяні — арыгінальныя скульптуры, створаныя самай матухнай прыродай.

Даследчык і аўтар фотавыставы Юрый Гігіняк

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбор редакции

Регионы

Что обсуждали на совещании органов местного самоуправления Брестчины в Пинском районе?

Что обсуждали на совещании органов местного самоуправления Брестчины в Пинском районе?

Благоустройство населенных пунктов и наведение порядка на земле.