Top.Mail.Ru

Фотоархив

112
04.08.2026 | 10:11

Пра тое, калі з’явілася прафесія пажарнага і якая яна ў наш час можна даведацца адначасова з дзвух розных крыніц. У мінскім музее пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы МНС Рэспублікі Беларусь пачала працаваць цікавая выстаўка «Пажарная ахова праз прызму філатэліі».

Вялікую калекцыю рэдкіх паштовак, марак, канвертаў з розных часоў і краін прадаставіў вядомы філатэліст, ветэран пажарнай справы Уладзіслаў Агаркаў. Гэты унікальны збор налічвае мноства экспанатаў, у тым ліку і тых, якія адрасуюць гледача да гісторыі Беларусі. Філатэлістычныя рарытэты расказваюць пра гераізм людзей прысвяціўшых сябе справе нашай бяспекі перад вогненнай стыхіяй. Калекцыя адлюстроўвае не толькі тэхнічны прагрэс, але і тое, як грамадства ставіцца да прафесій пажарнага і ратавальніка.

Філатэлістычная выстава ў суседстве з сучасным мультымедыйным музейным абсталяваннем, экспанатамі з QR-кодамі цікавіць самых розных наведывальнікаў. На дзьвух паверхах старажытнага будынка разгорнута багатая экспазіцыя, з якой можна даведацца пра падзеі даўніны, убачыць рыштунак, рэчы, дакументы з мінулага. 

Пра музейную прастору і размешчаную ў ёй філатэлістычную калекцыю расказывае гэты фотарэпартаж.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию