You are here

Атмасфера на абласным этапе «Уладара сяла — 2024»


Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2024» прайшоў 21 чэрвеня ў Крупскім раёне на беразе возера Сялява.


 

Яркія эмоцыі, непаўторныя ўражанні, шмат песень, танцаў і пачастункаў. Сёлета сем’і-ўдзельнікі спаборнічалі ў 6 конкурсах: у прэзентацыі сваёй «візітнай карткі», ваджэнні тачкі, забіванні цвікоў і спавіванні лялькі, у зборы гародніны, рубцы і складаванні дроў, падрыхтоўцы дранікаў і ношцы венікаў.

Па выніках усіх выпрабаванняў перамогу атрымала сям’я Шыла з Барысаўскага раёна.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара