You are here

Заўсёды па дарозе


Таццяна і Яўген Будзько працуюць як напарнікі на адным сталічным электробусе ў аўтобусным парку № 5 ужо тры гады. Таццяна да гэтага доўгі час вадзіла па мінскіх вуліцах тралейбус. Дарэчы, пазнаёміліся сужэнцы на тралейбусным прыпынку: Таццяна была на маршруце, а Яўген зайшоў як пасажыр. Разам яны ўжо 18 гадоў, выхоўваюць траіх дзяцей. Адна дарога на дваіх, прычым літаральна, — гэта пра іх.


Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА