You are here

Трэці працоўны семестр горада Мінска стартаваў на «Дынама»


Грандыёзнае адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра горада Мінска адбылося 11 чэрвеня на стадыёне «Дынама». Каля 5000 байцоў студэнцкіх атрадаў сталіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Году якасці.


Пачалося ўсё з маштабнага маладзёжнага студатрадаўскага шэсця дэлегацый кожнага раёна Мінска. Кожны з іх быў стылізаваны па сваім профілі.

Далей на галоўнай сцэне актывістам уручылі сімвалічныя працоўныя пуцёўкі і новыя флагі Мінскіх студэнцкіх атрадаў. Урачысты старт Трэцяга працоўнага семестра быў дадзены традыцыйным націскам кнопкі і выкананнем гімна Беларускіх студэнцкіх атрадаў.

А далей байцы студэнцкіх атрадаў акунуліся ў калейдаскоп яркага OPEN-AIR «Лета.Сонца.Студатрад» і дынамічных інтэрактыўных пляцовак па тэматыцы студатрадаўскага руху.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара