You are here

Спектакль Варонежскага тэатра оперы і балета «Руслан і Людміла» прайшоў ў Вялікім


Спектакль скіраваны да вытокаў рускай нацыянальнай культуры — да паэмы Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна — першага паэта Расіі і да музыкі Міхаіла Іванавіча Глінкі, таксама першага кампазітара Расіі. Варонежскі балетны калектыў прымеркаваў стварэнне спектакля да двух знамянальных дат-225-годдзем з дня нараджэння 220-годдзя нараджэння М. Глінкі.


Гэты балет з казачным сюжэтам, але ён адрасаваны ў тым ліку і дарослай аўдыторыі, паколькі з’яўляецца творчым сплавам спадчыны геніяў рускай культуры, увасобленым на сцэне вядомым харэографам народным артыстам Расіі Андрэем Пятровым.

З першых сцэн спектакля поўнасцю перапоўненая глядзельная зала Вялікага тэатра з захапленнем сустрэла як выканаўцаў галоўных герояў Руслану і Людмілу, варажскага віцязя Фарлафа і ведзьмака Чарнамора так і ўсю балетную трупу з Варонежа.

У нашым фотарэпартажы найбольш яскравыя сцэны гэтага балета.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара