You are here

У Мінску праходзіць XI Мінскі адкрыты робатурнір


З 8 па 10 чэрвеня ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку праходзіць XI Мінскі адкрыты робатурнір— фінальны этап беларускага Кубка па адукацыйнай робататэхніцы.


— У фінале бяруць удзел 498 удзельнікаў у складзе 322 каманд з Беларусі, Кітая і Расіі, якія прадстаўляюць 19 беларускіх гарадоў, 20 — расійскіх, адзін кітайскі горад. Сёння каманды спаборнічаюць у трынаццаці дысцыплінах, а ўсяго за тры дні спаборніцтваў будуць разыграны медалі і кубкі ў 36 намінацыях, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксей Голік. — У сённяшнім турніры спаборнічаюць удзельнікі з сямі гадоў, верхняя ўзроставая планка не ўстаноўлена. Самаму даросламу спартсмену пяцьдзесят пяць гадоў.

Робатурнір з’яўляецца завяршэннем спаборніцкага сезона Кубка па адукацыйнай робататэхніцы. Пераможцы атрымаюць пуцёўку на ўдзел у міжнародным фестывалі робататэхнікі «РобаФініст» у Санкт-Пецярбургу, які адбудзецца ў кастрычніку гэтага года.

Галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксей Голік

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў