You are here

Выставачны праект «Архітэктурныя жарсці» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь


З 17 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прадстаўлены выставачны праект «Архітэктурныя жарсці». Сумесны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA прапануе гледачам убачыць эвалюцыю архітэктурных стыляў.


Аснову экспазіцыі склалі работы, як маладых, так і ўжо вядомых сучасных беларускіх аўтараў, а таксама творы беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Іммерсіўны фільм «Свет вачыма Гаўдзі» дае магчымасць гледачам зірнуць на самыя вядомыя працы геніяльнага іспанскага мастака Антоніа Гаўдзі.

Наведвальнікаў чакае тэматычны квэст і арыгінальныя фотазоны.

Партнёрамі выставачнага праекта «Архітэктурныя жарсці»  выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава.

Выстава будзе працаваць да 28 красавіка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ