You are here

У НАН Беларусі пройдзе Міжнародны фестываль навукі Саюзнай дзяржавы 14-16 лістапада


У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску 14-16 лістапада пройдзе Міжнародны фестываль навукі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАН.

На форум у сталіцу з’едуцца па 50 маладых навукоўцаў з Расіі і Беларусі. Яны будуць прадстаўляць асноўныя напрамкі сучаснай навуковай дзейнасці. Такія, як секцыі фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, біялагічных, хімічных і медыцынскіх навук. Гуманітарыі сканцэнтруюцца ў сваёй галіне веды на пытаннях, якія ў сучасным свеце гуляюць важную ролю ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Маладыя навукоўцы таксама прапануюць сваё бачанне мадэляў прэспектыўнага развіцця розных галін навукі ў Саюзнай дзяржаве. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ім. Коласа 15 лістапада пройдзе інтэнсіў па выпрацоўцы сумесных праектаў.

Фестываль арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, праектным офісам міжнароднага супрацоўніцтва" Расія-Беларусь", Міністэрствам адукацыі і навукі Расіі, каардынацыйным саветам па справах моладзі ў навуковай і адукацыйнай сферах савета пры Прэзідэнце РФ па навуцы і адукацыі.

Паводле задумы арганізатараў, такія мерапрыемствы неабходныя для прапаганды пашырэння супрацоўніцтва і кааперацыі паміж навуковай моладдзю Расіі і Беларусі, актыўнага ўключэння маладых вучоных у вырашэнне практычных вытворчых і сацыяльных задач у Саюзнай дзяржаве.

Прэв’ю: “Мінск навіны”