10 сакавіка прадстаўнікі СМІ наведалі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У рамках выязнога прэс-мерапрыемства рэктар Аляксандр Жук і выкладчыцкі склад ВНУ правялі для гасцей займальную экскурсію, прадэманстраваўшы, чым сёння жыве галоўная педагагічная ВНУ краіны.
Журналістам паказалі, як тэарэтычныя веды студэнтаў падмацоўваюцца перадавымі адукацыйнымі тэхналогіямі. Экскурсія атрымалася яркай і запамінальнай: госці змаглі акунуцца ў бурнае студэнцкае жыццё, дзе навучальныя будні непарыўна звязаны з грамадскай дзейнасцю і творчасцю.
Як праходзяць будні студэнтаў БДПУ, якія магчымасці адкрываюцца перад абітурыентамі і як ва ўніверсітэце кіпіць сапраўднае жыццё — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара